26 красавiка 2024, Пятніца, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам гарэлі тарфянікі

21

МНС нарэшце назвала прычыну смогу ў сталіцы.

Паводле звестак ведамства, пад Менскам гарэлі тарфянікі. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«Паводле звестак на 12:00 выяўленыя агмені тарфяных пажараў каля вёскі Забалоцце Менскага раёна, каля вёскі Новы Уборак Пухавіцкага раёна (плошчай да 2 га, зямля СГФ «Дуброўка» ААТ «Пухавіцкі райаграсэрвіс»), у вёсцы Навіны Салігорскага раёна (плошчай менш 0, 4 га). Названыя агмені лакалізаваныя сіламі МНС», - гаворыцца ў паведамленні МНС.

Паводле звестак Белгідраметэацэнтра, склаліся метэаўмовы, калі тэмпература паветра на вышыні апынулася вышэй, чым у зямлі, што перашкаджае рассейванню часцінак шкодных прымешак у атмасферу і спрыяе іх назапашванню ў паверхні зямлі. У сувязі з гэтым Міністэрства ў надзвычайных сітуацыях звяртаецца да грамадзян з просьбай па магчымасці ўстрымацца ад спальвання смецця і сухой расліннасці. Калі вы сталі сведкам загарання травы, хмызняку, лесу або тарфянішча - паведаміце пра гэта па нумары «101» або «112».

#vscocam #vscominsk #minsk #huaweiphoto #city #followme #follow #morning #минск #утро

A photo posted by Ivan Suslov (@ivan.suslov.1992) on

Туманный альбион #fog #mist #work #morning #minsk #autumn #october #city #mood #haze

A photo posted by Olga (@helga_deutsch) on

Сайлент Хилл #minsk

A photo posted by Valeria Tolkacheva (@jane_wail) on

Дым в городе. #Minsk

A photo posted by Sergey (@sgoser) on

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках