26 красавiка 2024, Пятніца, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Мітрохін: Хлусня - прафесія велізарнай колькасці людзей у Расеі

22
Сяргей Мітрохін: Хлусня - прафесія велізарнай колькасці людзей у Расеі

І хлусіць пра Украіну яны не перастануць ніколі.

Вынікі выбараў ва Украіне наўрад ці істотна паўплываюць на тактыку Расеі, такое меркаванне ў каментары "Гордан" выказаў старшыня Расейскай аб'яднанай дэмакратычнай партыі "Яблык" Сяргей Мітрохін.

"Хоць паводле вынікаў выбараў мы бачым, што ніякіх фашыстаў няма на ўкраінскім палітычным гарызонце, расейскія СМІ ўжо гавораць, што ў Раду прайшлі нацыяналісты", - сказаў палітык.

"Я баюся, што прадоўжаць фабрыкаваць для свядомасці грамадзян Расеі бясконцыя міфы аб нацыяналістах, пра фашызм. Хоць паводле вынікаў гэтых выбараў мы бачым, што ніякіх фашыстаў і нацыяналістаў амаль няма на ўкраінскім палітычным гарызонце. Прынамсі, нацыяналістычныя партыі прайгралі выбары, адзінкавыя дэпутаты , накшталт Яраша, прайшлі, але яны не робяць надвор'я", - сказаў Мітрохін.

На ягоную думку, для расейскай знешнепалітычнай і ўнутрыпалітычнай прапаганды, звязанай з Украінай, канкрэтныя факты не маюць значэння.

"Я баюся, што насуперак здароваму сэнсу размовы прадоўжацца, і ўжо, дарэчы, гаворыцца, што прайшлі нацыяналісты. Тут няма нейкай апоры на рэаліі. Трэба апраўдаць тую палітыку падтрымкі сепаратызму, палітыку схаванага ціску на Украіну, якая праводзіцца сёння. У імя гэтай палітыкі прыдумляюцца міфы, таму ніякія падзеі, якія іх абвяргаюць, пад увагу не прымаюцца. Я баюся, што будзе менавіта так. Калі хлусня - гэта прафесія велізарнай колькасці людзей, яна не спыніцца ніколі", - паведаміў расейскі палітык.

Мітрохін лічыць, што ў парламенце павінны быць прадстаўленыя розныя пазіцыі.

"Дрэнна, калі прадстаўленыя нейкія экстрэмісцкія сілы, агрэсіўныя. Але калі гэта людзі, якія выступаюць за мірнае канстытуцыйнае рашэнне якіх-небудзь праблем, нават калі яны пры гэтым арыентуюцца на чыйсьці прапуцінскія настроі, я нічога страшнага ў гэтым не бачу. Напэўна, у нейкай меры на іх будзе абапірацца Пуцін і расейскае кіраўніцтва. Я лічу, што добра, што так прадстаўленая разнастайнасць пазіцый, меркаванняў у новай Радзе", - сказаў Мітрохін.

"Калі ёсць жаданне прадоўжыць канфрантацыйны падыход да сітуацыі на ўсходзе Украіны, выбары 2 лістапада ў "ДНР" і "ЛНР" будуць выкарыстаныя як чарговы інструмент ціску, процідзеяння зараз ужо кансалідаванай украінскай улады. Але калі ўсё ж такі ёсць жаданне хоць неяк урэгуляваць сітуацыю, хоць нейкімі нават самымі павольнымі тэмпамі рухацца да міру і стабільнасці, тады не будуць моцна педаліраваць гэтыя выбары. Я да гэтага часу не вельмі разумею, што пра гэтыя выбары гаварылася ў Менску. Нехта кажа пра нейкія сакрэтныя дамоўленасці , якія прадугледжваюць гэтыя выбары, нехта кажа, што няма, яны не могуць праводзіцца", - падсумаваў расейскі палітык.

Фота: m24.ru

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках