1 траўня 2024, Серада, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Балтыкай заўважылі восем расейскіх ваенных самалётаў

4
Над Балтыкай заўважылі восем расейскіх ваенных самалётаў

У аўторак над Балтыйскім морам былі заўважаныя адразу 8 расейскіх ваенных самалётаў.

Пра гэта паведамляе ў сераду Укрінфарм са спасылкай на нямецкае выданне Bild Online.

"Прадстаўнік нямецкіх ВПС пацвердзіў Bild, што ў аўторак пілоты двух нямецкіх знішчальнікаў ідэнтыфікавалі ў міжнароднайпаветранай прасторы над Балтыйскім морам адразу 8 расейскіх ваенных самалётаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Як піша выданне, гэта былі самалёты тыпу MiG-31 Foxhound, Su-34 Fullback, Su-27 Flanker і Su-24 Fencer. Паводле слоў прадстаўніка нямецкіх ВПС, расейскія самалёты знаходзіліся ў міжнароднай авіяпрасторы на працягу 25 хвілін.

Нямецкія ВПС ("люфтвафэ") у цяперашні час удзельнічаюць у аперацыі НАТА Air Policing Baltikum з мэтай узмоцненага патрулявання паветранай прасторы над Балтыкай.

Як адзначае выданне, цягам апошніх тыдняў пачасціліся выпадкі набліжэння самалётаў расейскіх ВПС да паветранай прасторы балтыйскіх краін-чальцоў НАТА. На мінулым тыдні расейскі самалёт-выведнік нават уварваўся ў паветраную прастору Эстоніі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках