2 траўня 2024, Чацвер, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акторы «Гульні тронаў» падпісалі кантракты на сёмы сезон

5
Акторы «Гульні тронаў» падпісалі кантракты на сёмы сезон

Асноўныя акторы «Гульні тронаў» падпісалі кантракты на здымкі ў сёмым сезоне серыяла.

Пра гэта паведамляе The Hollywood Reporter са спасылкай на ўласную крыніцу.

Хоць серыял афіцыйна не падоўжаны на сёмы сезон, тэлеканал HBO рыхтуецца да гэтай магчымасці і прапісаў адпаведны пункт у кантрактах. Акрамя таго, акторам гарантавалі істотны рост ганарараў, піша «Інтэрфакс».

Адзначаецца, што самае вялікае павышэнне ганарару чакае тых актораў, якія і так атрымліваюць больш сваіх калег па серыяле: Кіта Хэрынгтона (Джон Сноў), Піцера Дынклэйджа (Тырыён Ланістэр), Лену Хідзі (Серсея Ланістэр), Эмілію Кларк (Дэйнерыс Таргарыен) і Мікалая Касцёр-Вальдау (Джэймі Ланістэр).

Цяпер вядуцца здымкі пятага сезону серыяла, прэм'ера якога адбудзецца вясной 2015 года. Чацвёрты сезон «Гульні тронаў» сабраў аўдыторыю ў 7,1 млн чалавек і стаў найбольш папулярным серыялам HBO, калі браць сярэдні лік гледачоў на серыю.

Серыял заснаваны на серыі раманаў «Песня лёду і агню» Джорджа Р.Р. Марціна. Сёлета улетку рэдактарка кніг намякнула на тое, што серыя можа не абмежавацца сям'ю раманамі, як паведамлялася раней.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках