2 траўня 2024, Чацвер, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Менску пройдзе шэсце ў Курапаты

9
Заўтра ў Менску пройдзе шэсце ў Курапаты

Менскія ўлады дазволілі правядзенне шэсця і мітынгу, прысвечаных Дню памяці продкаў.

У адказе арганізатарам гарадскія ўлады паведамляюць, што з улікам вопыту правядзення аналагічных мерапрыемстваў у мінулыя гады, зараз акцыя, якая прызначаная на 2 лістапада, таксама дазваляецца - з агульнай колькасцю ўдзельнікаў да 5 тысяч чалавек.

Мерапрыемства пройдзе ў наступным парадку:

10:30-11:00 - збор удзельнікаў на пляцоўцы перад будынкам ААТ «Мінскі гадзіннікавы завод» (праспект Незалежнасці, 95);

11:00-14:30 - дэманстрацыя на тратуарах па маршруце: пляцоўка перад будынкам ААТ «Мінскі гадзіннікавы завод» - праспект Незалежнасці - вуліца Каліноўскага - вуліца Сядых - вуліца Карбышава - вуліца Гамарніка - вуліца Мірашнічэнкі - Мінская кальцавая аўтадарога (падземны пешаходны пад МКАД да ўрочышча "Курапаты").

З 14:30 да 17:00 у Курапатах адбудзецца дазволены мітынг.

Традыцыйны беларускае свята Дзяды таксама адзначаць у Вільні, Варшаве, Празе, Лондане і Антвэрпэне. Пра гэта кіраўнік «Беларускай Нацыянальнай Памяці» Анатоль Міхнавец паведаміў charter97.org.

Дзяды ў Вільні

У суботу, 1 лістапада, у 11:00 беларусы, якія пражываюць у Вільні, збяруцца каля цэнтральнага ўваходу могілак Росы.

Дзяды ў Варшаве

«Беларуская Нацыянальная Памяць» запрашае ўсіх беларусаў, якія знаходзяцца ў Варшаве, на дзень памяці продкаў - Дзяды.

Збор удзельнікаў адбудзецца ў нядзелю, 2 лістапада, у 11 гадзін на пляцоўцы перад уваходам у гандлёвы цэнтр Arkadia (al. Jana Pawła II 82).

Плануецца, што тыя, хто сабраліся, наведаюць магілы выдатных беларусаў, якія знайшлі спачын у Варшаве, і запаляць свечкі. На мерапрыемства прыйдзе Зянон Пазняк, які раскажа пра лёсы выдатных прадстаўнікоў нашага народа.

Дзяды ў Празе

У нядзелю, 2 лістапада, Боскую Літургію адслужыць Апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі, архімандрыт Сяргей Гаек ў 11:00 у царкве святых Кузьмы і Дзям'яна (Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech). Запіскі з імёнамі памерлых неабходна падрыхтаваць загадзя.

З 10:30 будзе магчымасць споведзі.

Паніхіда па ўсім памерлым адбудзецца ў 13:30 на Альшанскіх могілках.

Дзяды ў Лондане

У нядзелю 2 лістапада беларуская грамада ў Лондане будзе адзначаць Дзяды - дзень памяці продкаў.

Паніхіда будзе праведзеная каля магіл беларусаў, пахаваных на могілках св. Панкрата (St. Pancras & Islington Cemetery, Roman Road). Праезд аўтобусам 263. Пачатак а 12:15.

Дзяды ў Антвэрпэне

У нядзелю 2 лістапада, у 12 гадзін - боская літургія ў Беларускай царкве ў Антвэрпэне (Lange Beeldekensstraat 22, 2060 Antwerpen).

Пасля літургіі прысутныя адправяцца ў Левэн да магілы св. Мікалая Равенскага, дзе будзе праведзеная паніхіда і ўскладзеныя кветкі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках