4 траўня 2024, Субота, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбылыя ў Літву нямецкія вайскоўцы: Мы павінны быць гатовыя да ўсяго

1

На двухтыднёвыя міжнародныя вучэнні NATO «Жалезны меч 2014» у Літву прыбыло больш за ўсё вайскоўцаў з Нямеччыны.

Першыя нямецкія вайскоўцы прыбылі ў Літву 5 кастрычніка, яны адказвалі за абсталяванне лагера для вучэнняў. «Мы павінны былі абсталяваць цэлы намётавы гарадок, арганізаваць пастаўкі, падрыхтаваць месца для транспарту», - сказаў капітан нямецкага войска ru.DELFI.lt.

«Усё праходзіла без праблем. Калі з'яўлялася якая-небудзь праблема ці неабходнасць у чымсьці, то літоўцы імгненна развязвалі яе. Трэба было толькі папрасіць. Гэта палегчыла нашу задачу, гарадок мы абсталявалі за 11 дзён», - распавёў капітан, каманда якога не толькі прыехала раней за ўсіх, але і пакіне Літву апошняй, так як павінна будзе прыбраць усе намёты.

Пасля вайскоўцаў, якія адказваюць за лагістыку, прыехалі інжынеры. За тыдзень да вучэнняў яны сталі рыць акопы і рыхтаваць мясцовасць да вучэнняў.

Каля паловы нямецкага кантынгенту вайскоўцаў - гэта разведчыкі. Нямецкія разведчыкі забяспечаныя разнастайнымі разведвальнымі тэхналогіямі, яны першымі пранікаюць на тэрыторыю, занятую ворагам, але застаюцца незаўважанымі.

«Мы павінны быць гатовыя да ўсяго. Самае галоўнае - прасоўвацца ціха, мы павінны заставацца незаўважанымі», - распавёў пра спецыфіку сваёй працы сяржант штаба. Нямецкія разведчыкі ў асноўным выкарыстоўваюць браняваныя пазадарожнікі Fennek, абсталяваныя ўсім неабходным абсталяваннем.

Акрамя таго, нямецкія разведчыкі карыстаюцца і беспілотнікамі.

Усе вайскоўцы радаваліся суладнаму супрацоўніцтву паміж прадстаўнікамі розных краін. На палігоне пад Пабрадзе цяпер трэніруюцца вайскоўцы з Нямеччыны, ЗША, Вялікабрытаніі, Літвы і Вугоршчыны.

У вучэннях, якія праходзяць з 2 лістапада і будуць доўжыцца да 14 лістапада, удзельнічаюць 2500 вайскоўцаў з 9 краін NATO: Чэхіі, Эстоніі, ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Літвы, Люксембурга, Вугоршчыны і Нямеччыны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках