4 траўня 2024, Субота, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Космас ТБ» вярнулі Discovery і Animal Planet

25
На «Космас ТБ» вярнулі Discovery і Animal Planet

У сетку вяшчання «Космас ТБ» вернутыя каналы Discovery Channel, ID Xtra, Discovery World, Animal Planet, Discovery Sceince.

У сакавіку кабельныя аператары вымушаныя былі спыніць трансляцыю вядучых замежных тэлеканалаў, паведамляе «Наша Ніва». Гэта было звязана са зменай правіл распаўсюджвання тэлепраграм на тэрыторыі Беларусі, якія ўступілі ў сілу 1 сакавіка 2014 года. Тэлеканалы не паспелі аформіць дазвол на трансляцыю.

У залежнасці ад падлучаных абанентам ТБ-пакетаў у лічбавым і аналагавым фармаце вяшчання стануць даступныя Discovery Channel, Animal Planet, Discovery World, ID Xtra, Discovery Science (HD), Animal Planet HD, Discovery HD Showcase. Акрамя адключаных раней каналаў, у эфір дадаюцца тры новых - у HD-якасці.

Праглядаць праграмы ў высокім дазволе змогуць абаненты лічбавага тэлебачання, у якіх падлучаны пакет «Асноўны + HD».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках