4 траўня 2024, Субота, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

40 тысяч беларусаў пацярпелі ад укусаў кляшчоў

8
40 тысяч беларусаў пацярпелі ад укусаў кляшчоў

Праз станоўчыя тэмпературы ў першай палове лістапада могуць назірацца адзінкавыя выпадкі прысмоктвання кляшчоў.

У студзені-кастрычніку бягучага года за медыцынскай дапамогай з прычыны ўкусаў кляшчоў звярнуўся 43.071 чалавек, у тым ліку 11.779 дзяцей, што на 14% больш, чым за аналагічны перыяд 2013 года, паведаміў БелаПАН Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (РЦГЭіГЗ).

Паводле звестак медыкаў, за мінулыя месяцы 2014 у параўнанні з аналагічным перыядам 2013 на 35% павялічылася колькасць тых, хто захварэў хваробай Лайма і на 10% - знізілася колькасць тых, хто захварэў на клешчавы энцэфаліт.

У кастрычніку было адзначана рэзкае зніжэнне колькасці пацярпелых ад укусаў кляшчоў - за медыцынскай дапамогай звярнуліся 1.754 чалавекі, уключаючы 307 дзяцей. "Гэта амаль у сем разоў менш, чым у верасні, нягледзячы на тое, што колькасць іксодавых кляшчоў у прыродных біятопах перавышала колькасць на аналагічны перыяд мінулага года на 22,2%. На гэтую сітуацыю паўплывала завяршэнне сезона збору грыбоў і зніжэнне колькасці наведванняў насельніцтвам лесу", - растлумачылі ў РЦГЭіГЗ.

У сувязі з прагназаваннем сіноптыкамі станоўчых тэмператур у першай палове лістапада цягам месяца будуць назірацца адзінкавыя выпадкі прысмоктвання кляшчоў, папярэджваюць медыкі.

Спецыялісты рэкамендуюць у лесе і на лецішчах выкарыстоўваць ахоўную адзежу, апрацоўваць яе рэпелентамі, кожны гадзіну праводзіць сама- і узаемныя агляды адзення і адкрытых участкаў цела. Пры выяўленні кляшча на целе неабходна выдаліць яго, апрацаваць месца ўкусу спіртазмяшчальным растворам, змясціць кляшча ў невялікі флакон, які шчыльна зачыняецца вечкам, і захаваць, а пасля вяртання з лесу звярнуцца ў паліклініку па месцы жыхарства да ўчастковага тэрапеўта або педыятру для прызначэння прафілактычнага лячэння.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках