4 траўня 2024, Субота, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйскі «вертыкальнік» запрасіў рабочых, што галадаюць, на абед?

6
Бабруйскі «вертыкальнік» запрасіў рабочых, што галадаюць, на абед?

Старшыня Бабруйскага гарвыканкама запрасіў на сустрэчу сяброў Свабоднага прафсаюза, якія абвясцілі галадоўку, пратэстуючы супраць звальнення.

- Удзельнікам акцыі патэлефанавалі і запрасілі ў гарвыканкам да старшыні Андрэя Каваленкі 12 лістапада, - распавёў «Салідарнасці» старшыня работнікаў Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў Міхаіл Кавалькоў. - Наколькі мне вядома, у яго ў сераду прыёмны дзень.

Цікава, што час сустрэчы, прызначаны кіраўніком бабруйскай «вертыкалі» супадае з пачаткам абедзеннага перапынку ў гарвыканкаме - 13.00.

Са слоў лідэра цэха Свабоднага прафсаюза Беларускага, з аўторка да галадоўкі звольненых рабочых Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў далучылася бібліятэкарка Бабруйскай раённай бібліятэкі Святлана Грыцэнка.

- Яна на ўласным досведзе ведае, што такое звальненне. З ёй не працягнулі кантракт, а праз некаторы час аднавілі на працы. Святлана не з'яўляецца чальцом нашага прафсаюза, але пастанавіла праявіць салідарнасць з рабочымі, - кажа Міхаіл Кавалькоў.

Паводле стану на 11 лістапада ў галадоўцы бяруць удзел Мікалай Жыбуль, Алег Шаўчэнка, Аляксандр Варанкін і Аляксандр Грамыка - рабочыя Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў, з якімі не прадоўжылі кантракт. 10 лістапада калегаў падтрымала станочніца Аксана Кернажыцкая, якая далучылася да галадоўкі.

Яшчэ для аднаго з удзельнікаў акцыі пратэсту галадоўка скончылася «бальнічным». У панядзелак наладчык шостага разраду Генадзь Лабачоў перанёс гіпертанічны крыз на працы. Паводле стану здароўя ён вымушаны быў спыніць галадоўку.

Як распавёў Міхаіл Кавалькоў, 10 лістапада позна ўвечары міліцыянты ўручылі чатыром удзельнікам акцыі позвы, што прадпісваюць з'явіцца ў аўторак у УУС Бабруйскага гарвыканкама.

Нагадаем, 5 лістапада палкоўнік міліцыі выгнаў з Бабруйскага гарвыканкама рабочых, якія абвясцілі галадоўку.

На выходныя яны перарывалі галадоўку і аднавілі яе 10 лістапада. У гэты дзень чацвярых удзельнікаў акцыі і мясцовага лідэра СПБ Міхаіла Кавалькова даставілі ў міліцыю, дзе іх папярэдзілі аб магчымай адказнасці за несанкцыянаваную акцыю пратэсту.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках