4 траўня 2024, Субота, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Наваполацка: Нас рыхтуюць да дэнамінацыі?

14
Жыхар Наваполацка: Нас рыхтуюць да дэнамінацыі?

У адным з наваполацкіх магазінаў праз гучную сувязь абвяшчаюць аб вострым дэфіцыце купюр.

Слова «дэфіцыт» у апошнія гады прызабытае, ды і як можа паўстаць дэфіцыт купюр у краіне, дзе спраўна працуюць друкарскія станкі? Гэтым пытаннем задаўся чытач onliner.by з Наваполацку Аляксей. Паводле ягоных слоў, у некаторых мясцовых крамах праз гучную сувязь пакупнікоў папярэджваюць пра недахоп у касе дробных грошай.

- У супермаркеце, які знаходзіцца ў наваполацкім ГЦ «Дыяніс», круцяць праз гучную сувязь папярэджанне для пакупнікоў: «У сувязі з вострым дэфіцытам дробных купюр просім вас разлічвацца пластыкавымі картамі», - напісаў Аляксей. - Касіркі кажуць, што з дробяззю перыядычна здараюцца перабоі. Ніякіх праблем, можна заплаціць і картай. Але адкуль гэты дэфіцыт паўстаў? Можа, нас рыхтуюць да дэнамінацыі?

Гэтае пытанне журналісты адрасавалі загадчыцы крамай Людміле Савінай. Усё выявілася значна больш празаічным.

- Так, ёсць дэфіцыт дробязі, - пацвердзіла яна. - Такая сітуацыя агулам у «Рэсттрэйдзе» (кампаніі, якой належаць крамы ў Полацку і Наваполацку). Проста «разменка» цяпер стала вельмі дарагая. Банкі бяруць за гэта такія грошы! Таму і было прынятае рашэнне выкруціцца такім чынам. Пакупнікі ідуць насустрач і плацяць карткамі.

Паводле слоў спецыялістаў у сферы гандлю, крыміналу ў такім ноу-хау няма - бо людзям проста прапануюць разлічыцца пластыкам. А вось калі нехта будзе купляць прадукты за наяўнасць, а здачы ў касіра не знойдзецца, тады гэта будзе парушэннем - аргумент пра дарагія банкаўскія паслугі будзе негрунтоўным.

Нагадаем, з 1 студзеня 2015 года ў Беларусі будзе спынены выпуск у зварот банкнот наміналам 50 рублёў узору 2000 года і мадыфікацыі 2010 года. Такая пастанова прынятая зыходзячы з немэтазгоднасці далейшага выкарыстання названых банкнот у наяўным грашовым звароце і ў мэтах скарачэння дзяржаўных расходаў на іх выраб.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках