4 траўня 2024, Субота, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хроніка аварый самалётаў і верталётаў ВПС Беларусі

14
Хроніка аварый самалётаў і верталётаў ВПС Беларусі

Чарговае падзенне самалёта беларускіх ВПС адбылося 11 лістапада ў Берасцейскай вобласці.

Падаюць беларускія вайсковыя авіямашыны на зайздрасць рэгулярна. Толькі за апошнія пяць гадоў іх разбілася сем, пры гэтым загінулі восем чалавек, піша Telegraf.by.

Першы вайсковы самалёт у гісторыі незалежнай Беларусі разбіўся 23 траўня 1996 года. Тады падчас трэніровачнага палёту знішчальніка Су-17 пілот Уладзімір Карват. За тое, што ён адвёў падаючую машыну ад населенага пункта, яму пасмяротна прысвоілі «Героя Беларусі».

Практычна роўна праз год, 24 траўня 1997 года, падчас трэніровачнага палёту разбіўся знішчальнік - таксама Су-17. Ахвярай авіякатастрофы стаў лётчык Сяргей Паграбан.

30 жніўня 2009 года падчас авіяшоў у польскім Радаме разбіўся "Су-27" 61-й Баранавіцкай знішчальнай авіябазы. Абодва пілоты знішчальніка - намеснік камандуючага Заходнім аператыўна-тактычным камандаваннем ВПС і войскаў СПА Аляксандр Марфіцкі і намеснік камандзіра 61-й знішчальнай авіябазы Аляксандр Жураўлевіч - загінулі.

21 красавіка 2010 г. падчас трэніровачнага палёту ў Пружанскім раёне сутыкнуліся ў паветры два знішчальнікі МіГ-29. Пілот аднаго з іх катапультаваўся, другі здолеў прызямліцца на аэрадроме.

23 верасня 2010 г. падчас планавых палётаў пры выкананні элементаў пілатажу павышанай складанасці на малых вышынях разбіўся самалёт МіГ-29 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Беларусі. У авіякатастрофе загінулі два лётчыкі: Сяргей Каваленка і Аляксандр Жыгайла.

29 лістапада 2011 г. падчас выканання планавых вучэбна-трэніровачных палётаў пры заходзе на пасадку ў раёне аэрадрома Пружаны пацярпеў крушэнне верталёт Мі-24, усе тры чальцы экіпажа - маёр Алег Кахно, капітан Дзяніс Глушчанка, капітан Валерый Бабко - загінулі.

12 чэрвеня 2012 года ў Навагрудскім раёне Гарадзенскай вобласці пры выкананні планавых палётаў у раёне авіяцыйнага палігона адбылося крушэнне самалёта Су-25 116-й штурмавой авіяцыйнай базы. Пілот вайсковы лётчык 1-га класа падпалкоўнік Мікалай Грыднеў загінуў.

30 верасня 2014 г. у Лідскім раёне падчас выканання лётчыкам практыкавання "палёт у зоне" штурмавік Су-25 у выніку няштатнай сітуацыі страціў кіраванне і разбіўся. Пілот пераканаўся, што самалёт знаходзіцца не паблізу населеных пунктаў, а затым катапультаваўся.

І вось 11 лістапада 2014 у Берасцейскай вобласці падчас правядзення планавых палётаў у выніку няштатнай сітуацыі разбіўся самалёт МіГ-29 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА. Ахвяр і пацярпелых няма. Пілот паспеў катапультавацца.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках