2 траўня 2024, Чацвер, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіста TVP у Слоніме выклікаюць у міліцыю

4
Журналіста TVP у Слоніме выклікаюць у міліцыю

Алеся Залеўскага выклікалі на размову ў міліцыю, аднак позву супрацоўнік Польскага грамадскага тэлебачання TVP атрымаў постфактум.

У праваахоўныя органы Слоніма ён пастанавіў не ехаць, бо са слоў самога журналіста, сэнсу ў гэтым няма, паведамляе «Белсат».

«Мяне выклікаюць у якасці ўдзельніка адміністрацыйнага працэсу. Раней хоць бы праз тэлефон папярэджвалі. Я ўпэўнены, што гэта будзе артыкул, падобны на 22,9 [«незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ, дэ-факта за працу без акрэдытацыі] па якім я праходзіў у Карэлічах. Я ў Слоніме за апошні год быў адзін раз, калі рабіў рэпартаж пра злоўжыванне і карупцыію ў сферы ЖКГ. Таму іншых прычын не бачу», - распавёў ён.

Журналісты датэлефанаваліся да начальніка Слонімскага РАУС Валерыя Раманчука, згодна з якім, у дзейнасці журналіста заўважаны склад адміністрацыйнага правапарушэння.

«Хай прыедзе да нас, пакажа дакументы, растлумачыць, мы пагаворым і ўсё высветлім. Тое, што позва прыйшла пазней, не страшна, хай патэлефануе і дамовіцца, калі прыехаць на размову», - распавёў ён.

Чаму Алеся Залеўскага раптам выклікалі ў Слонімскую міліцыю, міліцэйскі начальнік каментаваць адмовіўся. Цяпер справу накіруюць у суд.

Гэта ўжо другая адміністрацыйная справа, заведзеная на Алеся Залеўскага за апошні час. Па тым жа артыкуле Карэліцкі раённы суд у траўні аштрафаваў журналіста на 30 базавых велічынь. Фактычна, гэта было пакаранне за рэпартаж аб прыватным краязнаўчым музеі ў Міры, які мае больш аўтэнтычных экспанатаў, чым дзяржаўны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках