2 траўня 2024, Чацвер, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буферную зону вакол свінакомплексаў скарацілі

8
Буферную зону вакол свінакомплексаў скарацілі

У Беларусі скарацілі буферную зону вакол свінакомплексаў.

Такая норма змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 10 лістапада 2014 г №1057, якая ўвайшла ў дзеянне сёння, паведамляе БелТА.

У пастанове замацаваная норма, згодна з якой у асабістых падворках, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках і індывідуальным прадпрымальнікам забараняецца ўтрымліваць свіней у радыусе 0,5 км ад свінагадоўчых ферм і комплексаў з вытворчай магутнасцю да 12 тысяч галоў у год і ў радыусе 2 км ад комплексаў вытворчай магутнасцю больш за 12 тысяч галоў у год. Раней буферная зона была ўсталяваная ў радыусе не менш за 5 км ад свінагадоўчых ферм і комплексаў.

Як адзначылі ў Мінсельгасхарчы, змены прынятыя «ў сувязі з неабходнасцю забеспячэння біялагічнай бяспекі ва ўмовах адраснай працы з насельніцтвам у месцах утрымання свіней». У міністэрстве звярнулі ўвагу, што за раённымі выканаўчымі камітэтамі замацаванае права ўсталёўваць канкрэтныя тэрыторыі, у якіх дзейнічае забарона ўтрымання свіней. У прыняцці пастаноў мясцовыя ўлады будуць адштурхоўвацца ад ландшафтна-геаграфічных асаблівасцяў мясцовасці, гаспадарчых і іншых сувязяў паміж населенымі пунктамі, свінагадоўчых ферм і комплексаў. «Гэтая норма ўведзеная для ўпарадкавання працэдуры забароны ўтрымання свіней у асабістых падсобных гаспадарках грамадзян і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках і індывідуальнымі прадпрымальнікамі», - растлумачылі ў Мінсельгасхарчы.

Пастановай устаноўленыя адзіныя нормы выплат за канфіскаванае свінапагалоў’е ў зоне ліквідацыі ачагоў, ненадзейных пунктаў, у першай пагражаючай і другой пагражаючай (буфернай) зонах, а таксама ў радыусе не менш за 2 км ад свінагадоўчых ферм і комплексаў вытворчай магутнасцю больш за 12 тысяч галоў у год і не менш 0,5 км ад прадпрыемстваў магутнасцю да 12 тысяч галоў у год.

У сувязі з тым, што абласныя ветэрынарныя лабараторыі краіны забяспечаны неабходным абсталяваннем і кваліфікаваным персаналам для правядзення дыягностыкі афрыканскай чумы свіней пастановай замацавана права правядзення даследавання біялагічнага матэрыялу на АЧС у абласных ветэрынарных лабараторыях.

Дакумент у сувязі з неабходнасцю развіцця свінагадоўлі прадугледжвае магчымасць функцыянавання свінагадоўчых комплексаў (ферм), якія забяспечваюць біялагічную абарону свінапагалоў’я, размешчанага ў радыусе менш за 2 км адзін ад аднаго, на падставе адпаведнай пастановы абласнога выканаўчага камітэта

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках