2 траўня 2024, Чацвер, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікаў галадоўкі ў Бабруйску адмовіліся аднаўляць на працы

12
Удзельнікаў галадоўкі ў Бабруйску адмовіліся аднаўляць на працы

На сёння ўдзельнікі акцыі пратэсту былі позвамі выкліканыя ў міліцыю.

Чацвёра звольненых рабочых Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў, чальцы Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) завяршылі галадоўку, не дабіўшыся аднаўлення на працы. Міліцыя абвінавачвае іх у правядзенні несанкцыянаванай акцыі, інфармуе БелаПАН.

Былыя рабочыя завода Мікалай Жыбуль, Алег Шаўчэнка, Аляксандр Варанкін і Аляксандр Грамыка 5 лістапада абвясцілі галадоўку ў будынку Бабруйскага гарвыканкама, патрабуючы выканання канстытуцыйнага права на працу. Ім двойчы даводзілася пакідаць гарвыканкам праз патрабаванне міліцыі і чыноўнікаў. 6 лістапада чацвёра галадоўнікаў прадоўжылі акцыю пратэсту недалёка ад прахадной БЗТДіА. На выходныя яны перарывалі галадоўку і аднавілі яе 10 лістапада. У той жа дзень удзельнікі акцыі былі дастаўленыя ў міліцыю, дзе іх вусна папярэдзілі аб магчымай адказнасці за несанкцыянаваную акцыю пратэсту.

«Галадоўку спынілі, таму што сэнсу няма», - сказаў Мікалай Жыбуль.

На сёння ўдзельнікі акцыі пратэсту былі позвамі выкліканыя ў міліцыю. «На нас склалі пратаколы, будзем чакаць позвы ў суд. Палічылі, што мы праводзілі несанкцыянаваную акцыю. Кажуць, што на галадоўку мы павінныя былі спытаць дазволу ў іх», - распавёў рабочы.

Паводле ягоных слоў, яны абвінавачваюцца ў парушэнні пункта 1 артыкула 23.34 КаАП (парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання). Галадоўцы вінаватымі сябе не прызнаюць. «Якія мы вінаватыя? Мы - ахвяры. Мы ні перад кім не вінаватыя», - заявіў Жыбуль.

16 кастрычніка дзевяць чальцоў першаснай арганізацыі СПБ БЗТДіА звярнуліся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі. Яны абвінавацілі дырэктара свайго завода Аляксандра Аграновіча ў падрыве эканамічнага стану дзяржавы, паколькі той звальняе высокакваліфікаваных работнікаў, пераследуючы іх з прычыны прыналежнасці да Вольнага прафсаюзу. Жаданне данесці інфармацыю аб сітуацыі на заводзе да кіраўніка дзяржавы і стала прычынай галадоўкі чатырох звольненых рабочых.

14 лістапада рабочыя атрымалі адказ на свой ліст, адрасаваны кіраўніку дзяржавы, з адміністрацыі прадпрыемства. У ім гаворыцца пра аптымізацыю колькасці кадраў на прадпрыемстве і пра тое, што звальненне падпісантаў не звязана з сяброўствам у СПБ.

12 лістапада Аляксандр Грамыка і Мікалай Жыбуль пабывалі на прыёме ў старшыні Бабруйскага гарвыканкама Андрэя Каваленкі, які адмовіўся вырашаць пытанне іх аднаўлення на працы.

За час галадоўкі да акцыі, выяўляючы салідарнасць, далучаліся двое рабочых БЗТДіА, супрацоўніца Бабруйскай раённай бібліятэкі Святлана Грыцэнка, старшыня Бабруйскай першаснай арганізацыі Незалежнага прафсаюза РЭП Галіна Смірнова.

12 лістапада дзесяць жыхароў Бабруйска перадалі ў гарвыканкам зварот у падтрымку патрабаванняў удзельнікаў галадоўкі. Яны папярэдзілі ўлады, што могуць далучыцца да акцыі пратэсту, калі патрабаванні звольненых рабочых не будуць выкананыя.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках