28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Польшча і іншыя краіны прыглядаюцца да Гарадзенскай вобласці

145
Лукашэнка: Польшча і іншыя краіны прыглядаюцца да Гарадзенскай вобласці

Дыктатар заняўся пошукамі праяў сепаратызму ў Беларусі.

Са слоў Лукашэнкі, сёння шмат размоў пра тое, што «ў нас не так добра, у нас дзесьці наогул дрэнна, а вось побач, у Польшчы, вунь як жывуць». Пра гэта ён заявіў у час рабочай паездкі ў Гарадзенскую вобласць учора.

«Не мне вам тлумачыць, як жывуць у Польшчы. Гэта вы ведаеце лепш, і, калі вы яшчэ тут да гэтага часу жывяце, значыць, вы зрабілі правільны вывад. Там добра, дзе нас няма», - сказаў дыктатар.

З ягоных слоў, Польшча, ды і іншыя краіны «пільна прыглядаюцца да Беларусі, асабліва да Гарадзенскай вобласці, адной з жамчужын рэспублікі». На думку Лукашэнкі, такой прыроды і прыгажосці, як у гэтым рэгіёне, такога горада, як Гародня, у свеце больш не знойдзеш. «Усе кажуць: вось Швейцарыя. Так, я быў у Швейцарыі, але я б там жыць не хацеў. Прыгожыя месцы, горы, але тэрыторыя краіны празмерна перанаселеная. А ў нас такая ж прыгажосць. Ніхто нікому не перашкаджае жыць. Гэта я вам кажу не для таго, каб вас агітаваць любіць сваю зямлю. Гэта справа густу. я б вядома хацеў, каб вы яе любілі і ставіліся да яе так, як стаўлюся я, - адзначыў ён. - Але запомніце адно - і расейскія, і ўкраінцы, і габрэі, і палякі - гэта наша, ваша зямля, і вас ніхто нідзе не чакае. Лепшай зямлі для вас не будзе».

«Калі мне з Польшчы афіцыйныя асобы і іншыя пачынаюць казаць пра палякаў, я іх адразу пытаюся: вы пра якіх палякаў? Вы павінны запомніць, што ў Гародні палякі - гэта нашы палякі, і гэта іх зямля. І «парабкамі» нават там, дзе жывуць іх суайчыннікі, яны не будуць. Яны будуць гаспадарамі, але на гэтай зямлі», - працягнуў ён.

Напісаць каментар 145

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках