28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Швецыі абнародавалі фота парушыўшай межы субмарыны

4

Улады Швецыі апублікавалі фота з радараў, які даказвае, што ў кастрычніку ў тэрытарыяльныя воды краіны ўвайшла замежная падводная лодка.

Зярністае фота дэманструе падводны след, нібыта пакінуты субмарынай, паведамляе BBC.

«Вайскоўцы пацвярджаюць, што невялікая падлодка ўвайшла ў тэрытарыяльныя воды Швецыі» - заявіў на прэс-канферэнцыі кіраўнік узброеных сілаў краіны генерал Сверкер Гарансон.

17 кастрычніка ўзброеныя сілы Швецыі выявілі ў сваіх водах «падазроную замежную падводную дзейнасць». Са слоў прадстаўнікоў ведамства, падводная лодка падавала сігналы на расейскай мове. Пасля тыдня беспаспяховых пошукаў падлодкі коштам у €2,2 млн усе караблі вярнулі на базу, заявіўшы аб завяршэнні пошукавай аперацыі.

Улады Швецыі ўчора, 14 лістапада, заявілі, што маюць «дакладныя доказы» нелегальнага пранікнення невялікай падлодкі ў шведскія тэрытарыяльныя воды ў кастрычніку.

Фота: bbc.co.uk

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках