28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Сасноў: Выдаткі ад барацьбы з «дармаедствам» будуць большыя, чым даходы

54
Аляксандр Сасноў: Выдаткі ад барацьбы з «дармаедствам» будуць большыя, чым даходы

Былы міністр працы Аляксандр Сасноў распавёў, чым абернецца барацьба з дармаедствам.

Доўгі час беларускія ўлады сцвярджалі, што ў Беларусі практычна няма беспрацоўя. Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі беспрацоўных у Беларусі ўсяго 21.800 чалавек. Аднак нядаўна Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі аж 500 тысяч дармаедаў.

"Як мне дакладваюць, каля 500 тыс. нашых грамадзян не задзейнічаныя ў эканоміцы краіны. Хай 100 тыс. - гэта хатнія гаспадыні і што працуюць на ўласным падворку. А 400 тыс. чым займаюцца? За чый кошт жывуць? Пара спыняць гэта ўтрыманства, 400 тыс. павінныя быць ўцягнутыя імем рэвалюцыі ў працу. Лайдакоў не павінна быць у краіне. Трэба прымусіць гэтых людзей працаваць і спыніць раздаваць бясплатна даброты тым, хто не працуе", - заявіў Лукашэнка.

З тых часоў тэма барацьбы з дармаедствам стала галоўнай у Беларусі.

Пра тое, адкуль раптам у Беларусі з'явілася столькі гультаёў, хто гэтыя людзі і чым абернецца барацьба з дармаедствам "Беларускаму партызану" распавёў былы міністр працы РБ Аляксандр Сасноў.

- Да нядаўняга часу беларускія ўлады сцвярджалі, што ў Беларусі ўсяго 21,8 беспрацоўных, зараз раптам высветлілася, што ў Беларусі аж 500 тысяч дармаедаў. Адкуль гэтая лічба?

- Яна ўзялася са статыстыкі. Белстат падлічвае колькасць насельніцтва і ў гэтай колькасці вылучаюць, у тым ліку, эканамічна актыўнае насельніцтва і насельніцтва працаздольнага ўзросту. Потым яны параўналі гэтыя звесткі са справаздачамі аб колькасці працоўных і атрымалася, што дзесьці 500 тыс адсутнічае. Іх і паспяшаліся назваць "дарамаедамі".

А лічба афіцыйнага беспрацоўя лічылася зусім па-іншаму. Беларусь жа ідзе насуперак сусветным тэндэнцыям у вызначэнні беспрацоўя. Ва ўсім свеце яна лічыцца паводле методыкі Міжнароднай арганізацыі працы шляхам даследавання хатніх гаспадарак. У нас, праўда, таксама з нядаўняга часу сталі гэта рабіць, але вы паспрабуйце знайсці лічбу. Гэтыя звесткі засакрэчаныя. А тыя 0,5% беспрацоўя, якія публікаваў Белстат, лічылі па ліку тых, хто прыйшоў і стаў на ўлік у службе занятасці. Дзіўна, нават як гэтыя 22 тысячы беспрацоўных налічылі, таму што я, напрыклад, не разумею навошта ў нас ісці ў службу занятасці. Мала таго, што працу добрую там знайсці не дапамогуць, толькі цяжкую і нізкааплатную. А уладкавацца грузчыкам ці дворнікам і без іх знайсці не праблема. Так яшчэ трэба хадзіць на грамадскія працы, смецце на вуліцах прыбіраць і г.д. І гэта ўсё толькі для таго, што б атрымаць 15 даляраў дапамогі. Таму лічбы Белстата нічога агульнага з рэальнасцю не маюць.

- Хто такія гэтыя беларускія "дармаеды", няўжо ў Беларусі ажно 500 тысяч чалавек, якія нідзе не працуюць?

- У нашай канстытуцыі выразна напісана, што праца гэта не абавязак, праца - права. Хочаш - працуй, хочаш не працуй. Ці мала з якіх прычын чалавек не працуе. Зарабіў чалавек, напрыклад айцішнікам адразу шмат грошай, стварыў праграму якую-небудзь і прадаў і жыве зараз на гэтыя грошы. Можа нават некалькі гадоў на іх жыве. Або купіў кватэры і іх здае цяпер, і жыве на гэтыя грошы. Муж у кагосьці добра зарабляе. Многія працуюць у Расеі, Украіне, Польшчы. Многія проста звольніліся і не могуць знайсці сабе падыходную працу, а на ўлік у службу занятасці не ўстаюць. А ўлады лічаць паўгода не плаціў падаткі - ужо дармаед.

- 20 гадоў дзяржава не звяртала на гэтых "дармаедаў" ніякай увагі, а цяпер яны раптам сталі ці ледзь не галоўнай праблемай беларускай эканомікі. Чаму?

- Адказ просты - не хапае грошай. Таму яны шукаюць розныя крыніцы, дзе б гэтыя грошы ўзяць. Вось знайшлі. Прычым спецыялісты такога б ніколі не прапанавалі. Гэта прапануюць не спецыялісты, таму што выдаткі ад гэтай барацьбы з «дармаедствам» будуць большыя, чым даходы. Як яны наогул збіраюцца з гэтым дармаедствам змагацца?!

Але самае жудаснае, што нашая ўлада так пабудаваная, што быццам бы існуе шмат міністэрстваў, ведамстваў і яны накшталт нейкія планы складаюць, нешта робяць. Але гэта толькі бачнасць. На самай справе ў нас выразная вертыкаль і на самым версе сядзіць "самы разумны чалавек". І гэты "самы разумны чалавек" скажа якое-небудзь глупства, а ўнізе пачынаюць выконваць. Не выканаеш - страціш пасаду. І яны бягуць і выконваюць. А што выконваць? Як? Як яны будуць вызначаць дармаедаў? Гэтага ніхто цяпер не ведае - але Лукашэнка загадаў, так што будуць выконваць. Не з той нагі Лукашэнка ўстаў і пачалося гэта ўсё.

Але самае жудаснае, што нашая ўлада так пабудаваная, што быццам бы існуе шмат міністэрстваў, ведамстваў і яны накшталт нейкія планы складаюць, нешта робяць. Але гэта толькі бачнасць. На самай справе ў нас выразная вертыкаль і на самым версе сядзіць "самы разумны чалавек". І гэты "самы разумны чалавек" скажа якое-небудзь глупства, а ўнізе пачынаюць выконваць. Не выканаеш - страціш пасаду. І яны бягуць і выконваюць. А што выконваць? Як? Як яны будуць вызначаць дармаедаў? Гэтага ніхто цяпер не ведае - але Лукашэнка загадаў, так што будуць выконваць. Не з той нагі Лукашэнка ўстаў, і пачалося гэта ўсё.

- Як вы лічыце, ці ёсць наогул у Беларусі праблема дармаедства?

- Праблема ёсць. Але яна не значная. Зусім не шмат гэтых т.зв. "асацыяльных элементаў". Мне даводзілася такіх бачыць. У маіх знаёмых сын працаваў у Светлагорску. Адбіраў у іх усе грошы, прапіваў. Ёсць такія людзі. Трохі, але ёсць. Нешта рабіць з імі вядома трэба, але не паліцэйскімі метадамі. А ў нас усё на свеце хочуць вырашыць паліцэйскімі метадамі.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках