6 траўня 2024, панядзелак, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Кучма: Менскія дамоўленасці даказалі, што РФ не ўмее дамаўляцца

7

Для развязання канфлікту ў Данбасе трэба пераходзіць да жэнеўскага фармату, у якім бы ўдзельнічалі і ЗША.

Менскія дамоўленасці з'яўляюцца матэрыяльным доказам таго, што Расея не ўмее дамаўляцца. Разам з тым, лепшага дакумента, чым мемарандум, падпісаны ў Менску, не можа і быць. Пра гэта ў інтэрв'ю «5 каналу» заявіў былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма.

«Пуцін паказвае свету, чаго вартыя яго словы. Калі Расея, паставіўшы свой подпіс, не выконвае - яна ўсяму свету паказвае, кім яна з'яўляецца сёння», - сказаў ён.

Так, са слоў былога прэзідэнта Украіны, сустракацца з сепаратыстамі і прадстаўнікамі ад Расеі ў тым жа самым фармаце ўжо няма сэнсу. Да дыялогу трэба прыцягваць трэцюю старану.

«Я таксама перакананы, што трэба пераходзіць на жэнеўскі фармат, у якім бы ўдзельнічалі і ЗША. Супраць чаго ўвесь час выступае Расея. Бо адна справа ў Менску падпісаць, подпісам пасла свайго. А другая - калі прыйдзецца адказваць зусім на іншым узроўні», - дадаў Кучма.

Раней кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што жэнеўскі фармат урэгулявання ўкраінскага крызісу без удзелу прадстаўнікоў «ДНР» і «ЛНР» з'яўляецца пройдзеным этапам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках