27 красавiка 2024, Субота, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Занадта дорага абыходзіцца Расеі ўтрыманне рэжыму Лукашэнкі

21
Барыс Нямцоў: Занадта дорага абыходзіцца Расеі ўтрыманне рэжыму Лукашэнкі

Мінімум 5 мільярдаў даляраў у год.

Пра гэта расейскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў напісаў у «Фэйсбуку».

«Колькі біліся за Мытны Саюз, і ўсё кату пад хвост. Зноў увялі ўнутраныя межы, хоць МС прадугледжвае іх адсутнасць і свабоднае перамяшчэнне тавараў. Пасля ўвядзення Пуціным забароны на ўвоз прадуктаў з ЕЗ у Расею Беларусь, не маючы выхаду да мора, стала найбуйнейшым пастаўшчыком крэветак, ласося і вустрыц. А акрамя гэтага, пастаўляе выдатнай якасці сыры, садавіну і гародніну. Бацька за кошт Расеі зарабіў прыстойна...

Калі шкода стала вылічацца мільярдамі, крамлёўскія разумнікі схапіліся за галаву і наважылі вярнуць унутраную мяжу. Мытны Саюз пражыў нядоўга.

Чаму? Пуцін быў абавязаны ўзгадніць санкцыі супраць еўрапейцаў з Лукашэнкам і Назарбаевым. Ён гэтага не зрабіў. І Беларусь, і Казахстан санкцыі не ўводзілі і не збіраліся. Паводле правілаў МС Пуцін не мог увесці санкцыі ў аднабаковым парадку, але ён гэта зрабіў. Ён жа круты, на правілы пляваў. Вось і няма больш МС.

А, можа, і да лепшага. Занадта дорага абыходзіцца Расеі ўтрыманне рэжыму Лукашэнкі. Мінімум 5 млрд даляраў у год. На гэтыя грошы можна ўтрымліваць чатыры Яраслаўскія вобласці, якія сядзяць на галодным пайку», - напісаў палітык.

Нагадаем, Рассельгаснагляд з панядзелка ўвёў двайны кантроль грузаў, якія ідуць з Беларусі ў Расею ці транзітам. Згодна з новым правілам, расейскі бок праверыць груз, нават калі беларускія мытнікі ўжо зрабілі гэта. Узмацненне мер кантролю звязана з тым, што, на заявы расейскіх уладаў, праз мяжу з Беларуссю ў Расею ўвозяцца прадукты, імпарт якіх цяпер забаронены ў сувязі са зваротнымі санкцыямі.

Фота: yarnovosti.com

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках