29 красавiка 2024, панядзелак, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: І Лукашэнка, і Пуцін хочуць быць старэйшымі і ненавідзяць адзін аднаго

65
Барыс Нямцоў: І Лукашэнка, і Пуцін хочуць быць старэйшымі і ненавідзяць адзін аднаго

Дыктатары ніколі не змогуць дамовіцца паміж сабой.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» адзін з лідэраў расейскай апазіцыі Барыс Нямцоў, каментуючы новую гандлёвую вайну паміж Менскам і Масквой.

«Вось гэта любоў! Вось гэта братэрства і сяброўства. Лука пагражае адказаць на абмежаванні ўвозу харчавання з Беларусі ў Расею. І ён у гэтай гісторыі абсалютна мае рацыю. Зусім нядаўна стварылі Мытны Саюз, спрабавалі нават Украіну туды прывабіць спачатку.

Пакляліся скасаваць усялякія бар'еры на ўнутраных межах і праз пару месяцаў пайшло-паехала. Фіта-санітарны кантроль пад Смаленскам, мытнікі, Рассельгаснагляд.

А што, дарадцы Пуціна не ведалі, што аднабаковае ўвядзенне харчовых санкцый з боку Расеі немінуча вядзе да кантрабанды? Што калі няма межаў паміж краінамі, то забаронены ў адной краіне тавар увозіцца імгненнем з іншай, дзе ён дазволены. Ці каб да гэтага здагадацца трэба быць Адамам Смітам?» - пытаецца ён.

Барыс Нямцоў падкрэслівае, што аднабаковае ўвядзенне Расеяй санкцый без ўзгаднення з Казахстанам і Беларуссю супярэчыць правілам Мытнага Саюза.

«Чаму Пуцін не стаў санкцыі ўзгадняць, вы здагадваецеся. Занадта вялікі і круты для Лукі і Назарбаева. Ён жа жыхароў неба, Месія-ратавальнік Расеі і ўсяго славянскага свету. А то што МС разваліўся не паспеўшы нарадзіцца, дык гэта глупства.

Зара дадуць Аляксандру Рыгоравічу яшчэ пару мільярдаў нашых з Вамі бюджэтных грошай і ён замоўкне на тыдзень. А потым скажа, што Расею трэба падзяліць паміж Манголіяй і Казахстанам, а Смаленскую, Бранскую і Пскоўскую вобласці аддаць яму.

Усё ж ёсць глыбокі сэнс у тым, што Еўрапейскі Звяз паўстаў толькі тады, калі Еўропа стала дэмакратычнай. Дыктатары ніколі дамовіцца адзін з адным не змогуць. Кожны хоча быць старэйшым і цягне коўдру на сябе, агрызаецца і ненавідзіць саюзніка», - піша Барыс Нямцоў.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках