29 красавiка 2024, панядзелак, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Расеі скарачаюць выдаткі праз падзенне коштаў нафты

12
Улады Расеі скарачаюць выдаткі праз падзенне коштаў нафты

Падзенне коштаў нафты прымушае ўрад РФ пусціць пад нож выдаткі.

Арганізацыя краін - экспарцёраў нафты прыняла пастанову не зніжаць квоты ў здабычы сыравіны. Гэта пастанова будзе дзейнічаць да чэрвеня 2015 года. І дагэтуль лёс барэля наканаваны - для падаражэння ў яго няма важкіх прычын, піша NEWSru.com.

АПЕК уважае, што пры бягучых катыроўках нафты яны змогуць выцесніць з рынку танныя амерыканскія сланцавыя праекты. Пры кошце ніжэй за 70 даляраў за барэль у межах паўгода сыдзе блізу паловы такіх праектаў.

Біржавыя спекулянты ў чаканні магчымага новага падзення нафтавых коштаў тут жа рынуліся на валютны рынак. Еўра цяпер каштуе даражэй 60 рублёў, даляр - амаль 49. Калі нафтавыя кошты паваляцца ніжэй за 70 даляраў за барэль, Цэнтрабанку прыйдзецца сур'ёзна заняцца падтрымкай рубля.

Як патлумачыў «Российской газете» дырэктар Фонду энэргетычнага развіцця Сяргей Пікін, пакуль зніжэнне валютнай выручкі кампенсуецца ростам кошту валюты. «Але для прамысловасці, для радавых грамадзян рост кошту імпартных тавараў нічога добрага не нясе», - мяркуе ён.

Чыноўнікі мінфіна заявілі пасля пастановы АПЕК, што Расеі трэба перагледзець свае бюджэтныя арыенціры і ўважае цяпер кошт ў 80 даляраў не песімістычным прагнозам, а умерана аптымістычным. Чаму расейскае кіраўніцтва было ўпэўнена ў немагчымасці зніжэння коштаў нафты ніжэй за 90 або 80 даляраў, растлумачыць пакуль немагчыма, адзначае «Незалежная газета».

Выдаткі бюджэту-2015 падлічаныя зыходзячы з 96 даляраў за барэль, але зрэзаць ужо зацверджаныя дзяржпраграмы ўрад не можа. Створаная яшчэ да падзення нафтавых коштаў камісія ў аптымізацыі бюджэтных расходаў цяпер пралічвае магчымасць скарачэння марнаванняў у 2015 годзе на 10%.

Паколькі секвестр сацыяльных выдаткаў немагчымы па палітычных прычынах, улады пры захаванні нізкіх коштаў нафты абяцаюць залезці «ў скарбонку». Паводле ацэнкі Антона Сілуанава, з Рэзервовага фонду ў 2015 годзе магчыма, прыйдзецца мець 500 млрд рублёў з наяўных там цяпер 3,9 трлн. Перад гэтым Мінфін мае намер спустошыць антыкрызісны рэзерв, які ў наступным годзе складзе 120 млрд рублёў.

Аднак найбольш значныя змены бюджэтнай палітыкі могуць адбыцца толькі пры вёрстцы наступнага бюджэту - на 2016 год, паведамляе «Коммерсант». Са слоў кіраўніка дэпартамента доўгатэрміновага планавання Мінфіна Максіма Арэшкіна, адаптацыя дзяржказны да новага ўзроўню нафтавых коштаў павінна азначаць больш жорсткі падыход да выдаткаў.

Толькі прамыя страты эканомікі ад зніжэння экспартных паступленняў пры падзенні сярэднегадовага кошту да 80 даляраў за барэль складуць больш як 70 млрд даляраў, мяркуе кіраўнік Эканамічнай экспертнай групы Яўсей Гурвіч. Для бюджэту 20%-ае прасяданне сярэдняга кошту азначае скарачэнне нафтагазавых даходаў на 2 трлн рублёў або 2,5% ВУП. Дэвальвацыя рубля можа кампенсаваць гэтыя страты прыкладна на 30%, аднак улічваючы запаволенне росту і паскарэнне інфляцыі, страты бюджэту могуць апынуцца і вышэйшымі.

Раней мінфін ацаніў страты бюджэту-2015 ад нізкіх коштаў на нафту, а таксама ад нізкіх тэмпаў росту эканомікі і праблем з імпартам у 1 трлн рублёў. А міністр Антон Сілуан папярэдзіў, што новыя кошты нафты на сусветным рынку прыйшлі надоўга.

Расейскія кампаніі стрымана адрэагавалі на вынікі сустрэчы АПЕК. «Раснафта» мае дастатковы запас трываласці, таму што сабекошт здабычы ў кампаніі з'яўляецца самым нізкім у свеце - крыху вышэй за 4 даляры за барэль», - заявіў прадстаўнік кампаніі.

Віцэ-прэзідэнт «Лукойла» Леанід Федун, апярэдзіць пастанову АПЕК, сцвярджаў, што кампанія вытрымае зніжэнне кошту нафты да 25 даляраў за барэль, але большасць расейскіх кампаній нават пры кошце 80 даляраў будуць вымушаныя згарнуць частку сваіх праектаў. «Узровень хэджавання кошту нафты будзе цяпер $60 за барэль і ніжэй, што забойна для большасці маржынальных праектаў», - сказаў ён.

Калі тэндэнцыя падзення коштаў нафты і санкцыі захаваюцца, то ўжо да 2017 года здабыча ў Расеі знізіцца на 25 млн т у год (5% ад бягучага гадавога аб'ёму), сказаў РБК Дзмітрый Аляксандраў, намеснік гендырэктара па інвестыцыях ВК «Універ-Капітал». Замарозіць прыйдзецца развіццё шэльфавых праектаў і шэраг складаных радовішчаў Усходняй Сібіры.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках