29 красавiка 2024, панядзелак, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя затрымала ў Менску 200 бяздомных

31
Міліцыя затрымала ў Менску 200 бяздомных

Асноўныя прычыны бадзяжніцтва - страта жылля і адмова сваякоў.

Асобы без пэўнага месца жыхарства ў Менску знаходзяцца ў пастаянным поле зроку супрацоўнікаў міліцыі, паведамляецца на сайце Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Менгарвыканкама. Некалькі разоў на год міліцэйскія падраздзяленні ўсяго горада праводзяць акцыі працы з гэтай катэгорыяй грамадзян. Падобнае мерапрыемства прайшло ў лістападзе.

У выніку праведзенай працы ў тэрытарыяльныя РУУС горада дастаўлена больш за 200 асоб без пэўнага месца жыхарства. Сваё бадзяжніцтва свабодалюбныя гараджане, як правіла, тлумачаць стратай па якіх-небудзь абставінах месца жыхарства, адмовай сваякоў ад прыёму пасля вяртання з месцаў пазбаўлення волі, адсутнасцю пашпарта або іншых дакументаў, якія пацвярджаюць асобу, піша onliner.by.

Падчас гутарак супрацоўнікі міліцыі арыентуюць асоб без пэўнага месца жыхарства на магчымасці змены ладу жыцця, аднаўлення згубленых сацыяльна-карысных сувязяў, развязванні бытавых або сямейных пытанняў. Бяздомныя інфармуюцца аб сацыяльных і прававых умовах рэабілітацыі, у тым ліку і з улікам магчымасцяў спецыялізаваных устаноў. Напрыклад, такіх як сталічны Дом начнога знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства.

Паводле вынікаў лістападаўскіх прафілактычных работ сярод знойдзеных бяздомных выяўлена 26 чалавек, якія знаходзіліся ў вышуку (4 за ўчыненне злачынстваў, 8 без вестак зніклых, 14 вінаватых паводле грамадзянскіх справах).

Колькі ў Беларусі і ў Менску бамжоў, сацыяльныя службы падлічыць не ў стане, бо сябе гэтыя людзі стараюцца не афішаваць. У сталіцы іх колькасць вышэйшая. Яно і зразумела - тут больш месцаў, дзе можна схавацца ад людскіх вачэй і застацца незаўважанымі міліцыяй. Перазімаваць ім дапамагаюць царкоўныя арганізацыі і дабрачынцы. Яны ж прадастаўляюць ім вопратку і ежу. Змяніць сваё жыццё бамжы не імкнуцца. Пасля перазімоўкі яны зноў адпраўляюцца на вольныя хлебы і вяртаюцца да звыклага ладу жыцця.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках