29 красавiка 2024, панядзелак, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэр знятай з выбараў у Малдове партыі збег у Расею

18
Лідэр знятай з выбараў у Малдове партыі збег у Расею

Рэната Усаты пакінуў тэрыторыю Малдовы і цяпер знаходзіцца ў Маскве.

Пра гэта палітык паведаміў выданню Newsmaker праз тэлефон.

Як распавёў Рэната Усаты, аб тым, што рыхтуецца арышт яму паведамілі позна ўвечары 27 лістапада, пасля чаго ён адразу наважыў пакінуць Малдову.

«Я прыехаў у аэрапорт за 20 хвілін да вылету. Выдадзена дзесяць ордэраў на ператрус людзей са спісу Patria, выдадзены ордэр на мой арышт. Там тэрарызм, экстрэмізм, шпіянаж, кантрабанда ў асабліва буйных сумах», - сказаў Усаты.

Нагадаем, у чацвер Апеляцыйная палата Кішынёва задаволіла хадайніцтва Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК), якая на пазачарговым пасяджэнні 26 лістапада прагаласавала за зняцце партыі Patria з выбараў. Падставай для гэтай пастановы стаў зварот МУС Малдовы ў ЦВК, у якім сцвярджаецца, што партыя дапусціла парушэнні пры фінансаванні выбарчай кампаніі, у прыватнасці яна фінансавалася з-за мяжы і не дэкларавала адпаведна гэтыя даходы.

Акрамя таго, суд пастанавіў, вярнуць у бюджэт 8 млн лееў (блізу 500 тысяч даляраў), незаконна выдаткаваных на кампанію.

Раней паведамлялася, што ў малдаўскіх камуністаў напярэдадні выбараў канфіскавалі зброю і выбухоўку.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках