29 красавiка 2024, панядзелак, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паборы ў менскай школе: $65 на шклопакеты ў класе

75
Паборы ў менскай школе: $65 на шклопакеты ў класе

З бацькоў пяцікласнікаў вытрасаюць грошы на новыя вокны.

Пра гэта ў рэдакцыю charter97.org паскардзілася чытачка, чыё дзіця ходзіць у пяты клас менскай школы №201.

«Сабрала, значыць класная кіраўніца ўсіх бацькоў - і абвясціла «радасную вестку» аб тым, што ў класе патрэбен рамонт. І што школа сама зменіць праводку, парты і яшчэ штосьці, а бацькам жа застаецца за свой кошт памяняць у класе старыя вокны на шклопакеты. І скінуцца грашыма - па $65 з кожнага дзіцяці. У выніку з класа атрымліваецца $1690 - нядрэнная сума! Для маёй сям'і гэта досыць дорага. Вось і што рабіць? Не здай гэтыя грошы - потым у школе адыграюцца на дзіцяці. Як усё гэта надакучыла ўжо! І гэта толькі 5 клас. А што будзе далей?», - абураецца яна.

Нагадаем, паборы ў беларускіх школах - з'ява штодзённая, але часам даходзіць да абуральных выпадкаў.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках