29 красавiка 2024, панядзелак, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ: Еўропу падзяліла лінія фронту паміж праўдай і хлуснёй

7
Грыбаўскайтэ: Еўропу падзяліла лінія фронту паміж праўдай і хлуснёй

Прэзідэнт Літвы заклікала іншыя краіны дапамагаць Украіне ў барацьбе з расейскай агрэсіяй.

Пра гэта паведамляе DELFI.lt, піша "Украінская праўда".

"Сёння Украіна змагаецца не толькі за сваю незалежнасць, але і за мір у Еўропе цяпер і ў будучыні. Такім чынам, абавязак кожнага з нас - дапамагаць дзяржаве, якая змагаецца з драпежным суседам, чые рукі запэцканыя крывёй", - адзначыла Даля Грыбаўскайтэ.

Са слоў Грыбаўскайтэ, праз год пасля адмовы Украіны падпісаць у Вільні Пагадненне аб асацыяцыі Еўропу падзяліла "адзначаная крывёю лінія фронту".

"Лінія фронту ўзнікла паміж свабодай і рабствам, паміж хлуснёй і ісцінай. Гэтая лінія пазначаная крывёй", - сказала яна.

Прэзідэнт Літвы падкрэсліла, што ўкраінцы самі выбралі шлях свабоды, і ёй незразумела, як іншыя краіны могуць гэтаму перашкаджаць, звяртаючыся да кровапраліцця.

"Літва ганарыцца тым, што змагла стаць свабоднай. Цяпер мы павінны дапамагчы іншым зрабіць гэта", - сказала Грыбаўскайтэ.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ўлады Літвы паабяцалі пачаць пастаўкі ўзбраенняў ва Украіну ўжо бліжэйшым часам. Акрамя таго, прэзідэнт Літвы настойвала на тым, што Расея мае ўсе прыкметы тэрарыстычнай дзяржавы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках