29 красавiка 2024, панядзелак, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрась Беленькі аштрафаваны на 4,5 млн. рублёў

4
Юрась Беленькі аштрафаваны на 4,5 млн. рублёў

Намеснік старшыні КХП - БНФ Юрась Беленькі 28 лістапада аштрафаваны судом Ленінскага раёна Менска на 30 базавых велічынь (4,5 млн. рублёў).

Як паведаміў БелаПАН Беленькі, яго прызналі вінаватым у парушэнні арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях), дапушчаным пры правядзенні акцыі 9 лістапада ў Менску, якая была прымеркаваная да Дня памінання продкаў «Дзяды».

Пастанову суда Беленькі назваў абсурднай, так як ніякія заўвагі з боку міліцыі падчас акцыі не выказваліся.

Нагадаем, 17 лістапада Беленькага судзілі за яшчэ адну акцыю, прымеркаваную да "Дзядоў", якая прайшла ў Менску 2 лістапада. Судом Першамайскага раёна Менска праз аналагічнае абвінавачванне ён быў аштрафаваны на 20 базавых велічынь (3 млн. рублёў).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках