29 красавiка 2024, панядзелак, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Расея скочваецца да банкруцтва праз рашэнне АПЕК

16
Die Welt: Расея скочваецца да банкруцтва праз рашэнне АПЕК

Эксперты параўноўваюць эканамічную сітуацыю ў Расеі са становішчам у СССР перад распадам.

Рашэнне краін АПЕК не скарачаць здабычу нафты нанесла сур'ёзны ўдар па эканоміцы Расеі. Са ўчора індэкс Маскоўскай біржы ММВБ-РТС упаў на 4% да самага нізкага ўзроўню за апошнія 5,5 гадоў. Пра гэта сёння піша нямецкае выданне Die Welt, заўважаючы, што паводле стану на сёння рубель страціў яшчэ 3% кошту ў суадносінах да еўра і даляра. Усё гэта адбылося пасля ўчорашняга падзення коштаў на нафту на 8% пасля рашэння АПЕК не скарачаць здабычу, паведамляе ZN.ua.

Выданне піша, што кожнае падзенне кошту барэля на 10 даляраў абыходзіцца Расеі ў 30 мільярдаў даляраў ЗША. У рэшце рэшт, міністэрства фінансаў Расеі прызнала, што страты праз патанненне "чорнага золата" склалі 100 мільярдаў даляраў.

"Пасля апошняга падзення коштаў гадавы дэфіцыт бюджэту зараз павінен скласці 120 мільярдаў даляраў, паколькі бюджэт Расеі на 50% складаецца з даходаў ад продажу нафты і газу", - гаворыцца ў артыкуле.

Астатняе напаўненне бюджэту ажыццяўляецца дзякуючы продажу карысных выкапняў і металаў, на рынку якіх таксама не лепшыя часы.

Эксперты службы Stratfor, якую яшчэ называюць "прыватнай выведкай ЗША", прадказваюць, што ў наступным годзе Расею ахопіць рэцэсія. У гэты ж час вынікі апытання экспертаў, якое правяло агенцтва Bloomberg, небяспека краху расейскай эканомікі высокая як ніколі.

"Калі цэны на нафту ўпадуць да 60 даляраў, гэта непазбежна будзе пагражаць фінансавай стабільнасці", - гаворыцца ў артыкуле.

Эксперт Фабіян Хенгерланд з Berenberg Bank лічыць, што ў гэтым годзе Расея яшчэ зможа ўтрымаць эканоміку на плаву. Аднак адток капіталу, інфляцыя, высокія працэнтныя стаўкі, рост карпаратыўнага банкруцтва выклічуць рэцэсію і глыбокі фінансавы крызіс.

Некаторыя аналітыкі параўноўваюць эканамічнае становішча Расеі з сітуацыяй, у якой апынуўся СССР у другой палове 80-х і пачатку 90-х гадоў. Тады Сірыя павялічыла дзённую здабычу нафты з трох да васьмі мільёнаў барэляў. У следства гэтага кошт "чорнага золата" ўпаў да 30 даляраў і гэта нанесла ўдар СССР. А ў 1998 годзе Расея перажыла банкруцтва праз скарачэнне цаны на нафту ўдвая.

Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты на пасяджэнні ў чацвер, 27 лістапада, захавала квоты на здабычу нафты на ўзроўні 30 млн. барэляў у дзень. Рашэнне выклікала падзенне коштаў на "чорнае золата", што ў сваю чаргу, пацягнула за сабой зніжэнне курсу расейскага рубля.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках