29 красавiка 2024, панядзелак, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Расея - стратэгічная праблема Еўразвяза

3
Дональд Туск: Расея - стратэгічная праблема Еўразвяза

Расея не з'яўляецца стратэгічным партнёрам Еўразвяза, а хутчэй з'яўляецца стратэгічнай праблемай.

Пра гэта заявіў былы прэм'ер-міністр Польшчы і будучы прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск у інтэрв'ю Financial Times, піша "Украінская Праўда".

"Для Пуціна і для сённяшняй Расеі ЕЗ з'яўляецца праблемай. Мы павінныя разумець, і, я думаю, мы блізкія да гэтага моманту, што Расея не з'яўляецца нашым стратэгічным партнёрам. Расея - нашая стратэгічная праблема", - лічыць ён

Туск таксама пракаментаваў скандал з інтэрв'ю экс-кіраўніка МЗС Польшчы Радаслава Сікорскага выданню Political Magazine і запярэчыў, што Пуцін не рабіў яму прапановы ў размеркаванні Украіны.

"Тое, што я сказаў Радэку (Сікорскаму. - Рэд.) пасля гэтай падзеі - што ў палітыцы, у дыпламатыі, як і ў звычайным жыцці, значна лепш шмат ведаць і мала гаварыць. Ніколі не наадварот", - падкрэсліў ён.

Адначасова ён адзначыў, што Сікорскі меў рацыю аб сутнасці адносін паміж Украінай, ЕЗ і Расеяй.

"Калі справа даходзіць да сутнасці адносін паміж Расеяй, Украінай, Польшчай, Еўропай, то, вядома, Сікорскі меў рацыю. Пасля Бухарэста (саміт НАТА, падчас якога Пуцін паставіў пад сумнеў украінскую дзяржаўнасць. - Рэд.) я не сумняваўся ў тым, што геапалітычная гульня паміж Расеяй і Еўропай, паміж Расеяй і Польшчай тычылася Украіны", - адзначыў Туск.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках