29 красавiка 2024, панядзелак, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Need for Speed заняла першае месца ў чартах Apple

Need for Speed заняла першае месца ў чартах Apple

Самым папулярным платным прыкладаннем тыдня для iPhone стала гульня Need for Speed Most Wanted.

Пра гэта сведчаць звесткі аб загрузках ў Расеі прыкладанняў з App Store за перыяд з 17 па 23 лістапада, прапанаваныя Lenta.ru расейскім аддзяленнем кампаніі Apple.

Першынство гоначнага сімулятара можа тлумачыцца анонсам наступнай версіі Need for Speed: No Limits кампаніі Electronic Arts, якая выйдзе ў 2015 годзе. Бягучая версія Need for Speed Most Wanted была выпушчаная ў 2012 годзе. У рэйтынгу самых пампаваных гульняў для iPad гульня заняла трэцяе месца.

Рэйтынг платных гульняў для iPad узначаліла tower-defence стратэгія Kingdom Rush Origins HD, якая выйшла зусім нядаўна - 20 лістапада. У спісе самых пампаваных гульняў для iPhone яна заняла 6-ы радок. У параўнанні з мінулым тыднем у дзясятку таксама дадалася аркадная страшылка Five Nights at Freddy's 2 пра аніматронікаў (лялек-робатаў), якая выйшла 20 лістапада. Яна таксама пацягнула за сабой у топ і першую частку гульні ў колькасці загрузак. Абодва рэлізы патрапілі ў чарты платных прыкладанняў для iPad на чацвёртае і дзявятае месца адпаведна. Сэнс гульні зводзіцца да таго, што трэба сачыць у начную змену за піцэрыяй «Фрэдзі Фаза» і не дапускаць аніматронікаў.

У спісе самых папулярных бясплатных праграм для iPad увайшлі дзве навучальныя праграмы. «Праца Маёй Мары - бізнесвумен» (на восьмым месцы), яна тлумачыць у гульнявой форме прынцыпы ўзаемадзеяння працадаўцы і работніка. На дзявятае месца дадалася «Пякарня смурфікаў - гатаванне дэсертаў», якая тлумачыць працэс гатавання прысмакаў.

Карыстальнікі мабільных прылад Apple спампавалі больш за 75 мільярдаў копій прыкладанняў з App Store з моманту ягонага адкрыцця ў 2008 годзе. Агульная колькасць праграм у онлайн-краме Apple перавышае 1,3 мільёна, а колькасць зарэгістраваных распрацоўнікаў для iOS дасягнула 9 млн.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках