30 красавiка 2024, aўторак, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каардынатарам «Еўрапейскай Украіны» стаў Юрый Луцэнка

5
Каардынатарам «Еўрапейскай Украіны» стаў Юрый Луцэнка

Каардынатарам кіруючай у Украіне кааліцыі на бліжэйшы перыяд абраны народны дэпутат ад партыі «Блок Пятра Парашэнкі» Юры Луцэнка.

Пра гэта паведаміў народны дэпутат ад партыі «Самапоміч» Сямён Сяменчанка на сваёй старонцы ў сацсетцы «Фэйсбук».

«Прайшла нарада кааліцыі. Каардынатарам кааліцыі на бліжэйшы перыяд абраны Юры Луцэнка. Прайшлі кансультацыі датычныя кіраўніцтва парламента. Прынцыповая пазіцыя партыі «Самапоміч» - ніякіх кіруючых пасадаў людзям, якія галасавалі за ганебныя законы студзеня 16», - напісаў Сямён Сяменчанка.

У кіруючую кааліцыю ўваходзяць фракцыі Блока Пятра Парашэнкі, «Народнага фронту», Аб'яднання «Самапоміч», Радыкальнай партыі Алега Ляшко, «Бацькаўшчына».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках