29 красавiка 2024, панядзелак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ абмяркуе новыя санкцыі супраць Расеі 17 лістапада

17
ЕЗ абмяркуе новыя санкцыі супраць Расеі 17 лістапада

Украіна павінна стаць галоўным пытаннем парадку дня NATO і ЕЗ.

Пра гэта заявіла Вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у пытаннях сумеснай замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Федэрыка Магерыні, паведамляе «Интерфакс-Украина».

«Асноўная тэма дыскусій сёння павінна быць Украіна - як забяспечыць пошук шляхоў развязвання канфлікту», - сказала яна журналістам у Брусэлі пасля сустрэчы з генеральным сакратаром NATO Енсам Сталтэнбергам.

Федэрыка Магерыні таксама адзначыла, што пытанне санкцый у дачыненні да РФ будзе разгледжана 17 лістапада на пасяджэнні Рады замежных спраў ЕЗ. Яна нагадала, што пазіцыя ЕЗ застаецца ранейшай: санкцыі ў дачыненні да Расеі не могуць быць самамэтай, а толькі інструментам аказання ціску з мэтай пошуку мірнага развязвання.

«Ацэнка санкцый доўжыцца. Ацэнка сітуацыі - гэта тое, што рухае нас да ўзмацнення санкцый, да скасавання санкцый, да абмежавання санкцый», - сказала вярхоўная прадстаўніца ЕЗ. Яна таксама адзначыла, што галоўнай праблемай на сённяшні дзень ва Украіне з'яўляецца магчымасць зрыву мірнага дыялогу.

«Гэта галоўная рызыка, рызыка таго, што мы закрываем акно магчымасцяў для дыялогу ўнутры Украіны і дыялогу з Расеяй», - падкрэсліла Магерыні, адказваючы на пытанне аб тым, як адаб'ецца фактычнае прызнанне Расеяй «выбараў» у самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспубліках на сітуацыі ва Украіне і на магчымасці ўзмацнення санкцый у дачыненні да Масквы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках