29 красавiка 2024, панядзелак, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка едзе ў Магілёў

17
Лукашэнка едзе ў Магілёў

Дыктатар сёння зробіць рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Кіраўнік азнаёміцца з тым, як выконваюцца ягоныя даручэнні ў развіцці сацыяльнай інфраструктуры і добраўпарадкавання Магілёва, перспектывамі развіцця дарожнай сеткі ў Магілёве і вобласці з выкарыстаннем мясцовых будаўнічых матэрыялаў, а таксама з рэканструкцыяй і капітальным рамонтам моста праз раку Днепр у Магілёве.

Лукашэнка наведае таксама ТАА «Протас», дзе азнаёміцца з сучасным абсталяваннем і тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці металаканструкцый. Правадыру дзяржавы будзе даложана аб тым, як рэалізуецца інвестыцыйны праект будаўніцтва завода маставых металічных канструкцый. Плануецца, што Лукашэнка таксама пагутарыць з працоўным калектывам прадпрыемства.

Учора стала вядома, што ў горадзе ў аўральным парадку ідзе падрыхтоўка да візіту дыктатара.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках