29 красавiка 2024, панядзелак, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што перашкаджае беларусам высыпацца?

13

Большасць беларусаў не высыпаюцца, як мінімум, некалькі разоў на тыдзень.

Апытанне, праведзенае Даследчым цэнтрам РАБОТА.TUT.BY паказала, што большасць беларусаў не высыпаюцца некалькі разоў на тыдзень. Адсотак тых, каму ўдаецца пастаянна паўнавартасна адпачываць, апынуўся нікчэмна малым (2,1%).

У якасці асноўнай прычыны недасыпання большасць рэспандэнтаў называюць працу (55,4%). Другое месца ў гэтым спісе займаюць хатнія клопаты (37,1%), трэцяе - хобі і захапленні (31,9%). А вось за 9,3% шчасліўчыкаў можна шчыра парадавацца: яны не высыпаюцца, у асноўным, таму што занятыя сваімі рамантычнымі стасункамі.

Для таго, каб хоць неяк кампенсаваць недахоп сну падчас працоўнага тыдня, дзве траціны апытаных беларусаў імкнуцца адсыпацца па выхадных, 28,6% рэспандэнтаў спрабуюць дысцыплінаваць сябе і прымусіць класціся ў адзін і той жа час, 25,7% спадзяюцца на энэргетыкі і кава. Некаторыя прымудраюцца нагнаць недахоп сну нават у грамадскім транспарце або падчас абедзеннага перапынку.

«Для таго, каб адчуваць сябе максімальна бадзёрым і адпачыўшым большасці людзей неабходна не менш за восем гадзінаў сну. Толькі кожны дзесяты здольны аднавіць сілы за 6 і менш. У любым выпадку, лепш за ўсё кіравацца правіламі тайм-менеджменту і аптымальна планаваць уласны час, так каб ўсё паспяваць і заставацца ў тонусе, бо пастаяннае недасыпання вельмі негатыўна можа адбіцца на самаадчуванні, а таксама працаздольнасці чалавека», - каментуе charter97.org Святлана Шапарова, дырэктарка РАБОТА.TUT.BY.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках