29 красавiка 2024, панядзелак, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна і Расея не змаглі дамовіцца аб спыненні агню

23
Украіна і Расея не змаглі дамовіцца аб спыненні агню

Бакі канфлікту ў Данбасе не змаглі ўзгадніць лінію размежавання.

Пра гэта заявіў журналістам у Данецку намеснік кіраўніка спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ў рэгіёне Аляксандр Хуг, паведамляе «Украінская праўда».

Але галоўная праблема - вызначэнне лініі размежавання, так і засталася нявырашанай. «Лінія размежавання складае 480 км. Пакуль няма паразумення ў гэтым пытанні паміж бакамі. Бакі да гэтага часу не прыйшлі да згоды ў лініі размежавання», - сказаў ён.

Аляксандр Хуг растлумачыў, што ўстанаўленню лініі размежавання павінна папярэднічаць захаванне рэжыму спынення агню. «Лінія размежавання праходзіць уздоўж Марыўпаля, а таксама населеных пунктаў Дэбальцава і Шчасце. Для ўстанаўлення лініі бяспекі трэба дамагчыся захавання рэжыму спынення агню», - сказаў прадстаўнік АБСЕ.

Ён таксама заявіў, што адвядзенне цяжкіх узбраенняў павінна рабіцца бакамі канфлікту адначасова з захаваннем іншых пунктаў менскага пратакола аб мірным урэгуляванні. «Адвядзенне артылерыі залежыць ад захавання іншых пунктаў менскага пагаднення. Сустрэчы, падобныя сённяшняй, павінныя прывесці да поўнага захавання менскіх дамоўленасцей», - заявіў Хуг.

Разам з тым Хуг выказаў надзею на хуткае спыненне агню ў розных частках Данбаса.

«Менскі мемарандум прыўнёс некаторыя змены ў прадаўжэнне канфлікту. Мы спадзяемся, што такія сустрэчы ўнясуць сваю лепту ў спыненне агню, у тым ліку і на тэрыторыі данецкага аэрапорта», - сказаў ён.

Пасля абвастрэння сітуацыі ва Украіне расейскія ўзброеныя сілы правялі серыю вучэнняў паблізу заходняй мяжы. Самай маштабнай стала праверка ў чэрвені боегатоўнасці войскаў Цэнтральнай ваеннай акругі, у якой былі задзейнічаныя звыш за 65 тысяч чалавек. Акрамя таго, у Растоўскай вобласці і на Стаўраполлі з 29 па 31 ліпеня прайшлі трохдзённыя лётна-тактычныя вучэнні, у якіх былі задзейнічаныя больш за 30 верталётаў.

12 кастрычніка Уладзімір Пуцін загадаў вярнуць войскі з вучэнняў у Растоўскай вобласці ў месцы пастаяннай дыслакацыі. Улады Украіны, краін Захаду і прадстаўнікі НАТА не пацвердзілі поўнага адводу войскаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках