28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму змянілі выхадца з КДБ Шпілеўскага?

13
Чаму змянілі выхадца з КДБ Шпілеўскага?

Аляксандр Шпілеўскі ўзначальваў Мытны камітэт 13 гадоў.

Афіцыйная біяграфія новага кіраўніка Мытнага камітэта Юрыя Сянько, прызначанага 6 лістапада, ня мільгае фактамі. Нават не паказваецца месца ягонага нараджэння.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», Юры Сянько выхадзец з вёскі Варонча Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці.

Вядома, што Юрый Сянько скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, факультэт правазнаўства. Пасля чаго і застаўся на працы ў Гародні.

Займаў розныя пасады ў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. У 35-гадовым узросце ўзначаліў Гарадзенскую рэгіянальную мытню.

У 2011 годзе Сянько перавялі кіраўніком Менскай рэгіянальнай мытні. Праца ў Менску больш адказная, істотна большы аб'ём працы.

«Хутка, якасна, з усмешкай на твары», - такія пажаданні сваім калегам адрасаваў Юрый Сянько.

Гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут некалькі разоў сутыкаўся з Юрыем Сянько, калі той яшчэ працаваў у Гародні.

- Тады часы былі іншыя, таму ён мог размаўляць з незалежнымі журналістамі, тады многія сабе гэта дазвалялі. За час ягонай працы многія супрацоўнікі Гарадзенскай мытні апынуліся ў зняволенні.

Але Мытны камітэт - гэта такая дзіўная структура, дзе правіны падначаленых ніяк не адбіваюцца на начальстве. Калі ў міліцыі, скажам, садзяць супрацоўнікаў, то гэта вылазіць бокам і кіраўніцтву МУС, а вось у Мытным камітэце не так.

Пачобут адзначае, што Мытны камітэт - гэта ўсё ж не рэпрэсіўны орган, а структура, якая робіць усё, каб накіраваць як мага больш грошай у дзяржбюджэт. Тым не менш, з імем Сянько звязаная гісторыя, калі ў 2006 годзе гарадзенскія мытнікі, нібыта выявілі наркотыкі ў аўтамабілі тагачаснай кіраўніцы Саюза палякаў Анжалікі Борыс.

- Я не думаю, што гэта рабілася па загаду Сянько, - кажа Пачобут. - Адзінае, што ўзгадваю, так гэта розніцу назваў наркотыкаў у ягоных словах і ў афіцыйным паведамленні на гэты конт.

Дарэчы, гэта справа ніякага ходу не атрымала. І была закрытая.

Што тычыцца былога кіраўніка, 61-гадовага Аляксандра Шпілеўскага, то гэты доўгажыхар уладнага алімпу цягам 13 гадоў узначальваў Мытны камітэт. Магчыма, справа ў тым, што Шпілеўскі - выхадзец з КДБ.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках