27 красавiка 2024, Субота, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У першыя хвіліны таргоў расейскі рубель зноў абваліўся

24
У першыя хвіліны таргоў расейскі рубель зноў абваліўся

Даляр узляцеў на 1,13 рубля - да 48 рублёў, курс еўра падняўся да 59,47 рубля на адкрыцці таргоў на Маскоўскай біржы.

Як паведамляе Прайм, курс даляра да рубля на Маскоўскай біржы на адкрыцці таргоў у пятніцу вырас на 1,27 рубля і склаў 48,14 рубля. Аднак на 10:10 мск курс даляра знізіўся ад дзённага максімуму да 47,4 рубля, што вышэй за ўзровень закрыцця учорашніх таргоў на 53 капейкі.

Пры гэтым курс еўра на адкрыцці сённяшніх таргоў павялічыўся на 1,42 рубля і дасягнуў 59,47 рубля, а затым паменшыўся і на 10:10 мск склаў 58,74 рубля, што вышэй за ўзровень закрыцця учорашніх таргоў на 69 капеек.

ЦБ РФ ссунуў межы валютнага калідора на 5 капеек уверх - да 39,65-48,65 рубля.

Напярэдадні ў чацвер курс даляра на таргах Маскоўскай біржы перавысіў 46 рублёў, еўра выйшаў за 58 рублёў. З пачатку года даляр падаражэў ужо на 40%, а апошнія скокі выкліканыя шокам ад змены палітыкі Цэнтрабанка, канстатуюць эканамісты. Кошты нафты, якія традыцыйна вызначалі курс рубля, страцілі свой уплыў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках