26 красавiка 2024, Пятніца, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабаў: «Шторм стагоддзя» з Брытаніі ідзе на Беларусь

41
Рабаў: «Шторм стагоддзя» з Брытаніі ідзе на Беларусь

Гэты шторм будзе нават горшы паводле характарыстыкі, чым цыклон «Хаўер».

На пятніцу і суботу метэаролагі папярэдне абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі.

Цыклон «ALEXANDRA» цяпер бушуе над Скандынавіяй. Потым ён пойдзе на расейскі Санкт-Пецярбург. Хвост шторму закране і Беларусь. Асабліва не камфортнае надвор'е будзе ў Гарадзенскай і Берасцейскай абласцях.

«У пятніцу, і асабліва ў суботу, чакаецца вельмі не камфортнае надвор'е. Парывы ветру да 17 метраў у секунду, галалёдзіца, мокры снег і дождж. Цыклон ідзе да нас з Брытаніі, там яго ўжо назвалі штормам стагоддзя. Вецер да 130 метраў у секунду зрывае дахі, і там абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Потым цыклон пойдзе на Санкт-Пецярбург, а нас гэты цыклон зачэпіць», - кажа ў каментары «Еўрарадыё» галоўны сіноптык Белгідраметэацэнтра Дзмітры Рабаў.

Сіноптык кажа, што гэты шторм будзе нават горшы паводле характарыстык, чым цыклон «Хаўер» 15 сакавіка 2013.

Паводле слоў Рабава, падчас «Хаўера» вецер падымаў снежныя масы ўверх і была завіруха. А пры новым шторме тэмпература будзе плюсавай, таму будзе снег і дождж. Свайго апагею шторм дасягне ў суботу - чакаюцца парывы ветру да 20 метраў у секунду. Але ў нядзелю ўсё пачне сціхаць.

Сіноптыкі ўжо зрабілі папярэджанне ўсім службам і рэкамендуюць аўтамабілістам пакінуць машыну дома.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках