26 красавiка 2024, Пятніца, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На наступным тыдні Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным

21
На наступным тыдні Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным

Беларускі дыктатар 23 снежня наведае Маскву.

23 снежня ў Маскве пройдзе сесія Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы і пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, паведамілі charter97.org у прэс-службе кіраўніка Расеі.

На сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ прэзідэнты Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расеі і Таджыкістана абмяркуюць пытанні ўмацавання саюзніцкага ўзаемадзеяння дзяржаў - чальцоў АДКБ і актуальную рэгіянальную праблематыку. Падчас сесіі старшынства ў Арганізацыі пяройдзе ад Расейскай Федэрацыі да Рэспублікі Таджыкістан.

На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў (з удзелам прэзідэнтаў Расеі, Беларусі, Казахстана, а таксама Арменіі і Кыргызстана) будзе прыняты шэраг пастаноў, якія тычацца практычных аспектаў пачатку функцыянавання з 1 студзеня 2015 Еўразійскага эканамічнага саюза і яго органаў. Паводле вынікаў сустрэчы яны правядуць сумесную прэс-канферэнцыю.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках