28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрыемствы абавязалі выплачваць збор у 30% пры куплі валюты

18
Прадпрыемствы абавязалі выплачваць збор у 30% пры куплі валюты

Выключэнне склалі разлікі за нафту і газ.

Прадпрыемствы і банкі будуць выплачваць 30-адсоткавы збор пры набыцці валюты да 1 лютага. Гэта прадугледжана ўказам №607 «Аб падатку на біржавыя аперацыі пры набыцці замежнай валюты», падпісаным сёння Аляксандрам Лукашэнкам. Дакумент апублікаваны на сайце дыктатара.

Указам устаноўлена, што да 1 лютага 2015 набыццё замежнай валюты на таргах адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуская валютна-фондавая біржа» абкладаецца падаткам на біржавыя аперацыі пры набыцці замежнай валюты.

Плацельшчыкамі падатку прызнаюцца банкі, якія праводзяць набыццё замежнай валюты на таргах ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Падатковай базай падатку прызнаецца сума грашовых сродкаў у беларускіх рублях, выплачаная за набытую замежную валюту.

«Стаўка падатку ўсталёўваецца ў памеры 30 адсоткаў ад сумы грашовых сродкаў у беларускіх рублях, выплачанай за набытую замежную валюту», - гаворыцца ў дакуменце.

Сума падатку кампенсуецца плацельшчыкам арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, на карысць якіх праводзіцца набыццё замежнай валюты на таргах адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуская валютна-фондавая біржа» і не ўключаецца ў затраты ў вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, што ўлічваюцца пры падаткаабкладанні, а таксама ў склад пазарэалізацыйных выдаткаў.

Банкі, згодна з новым указам, абавязаныя пералічваць замежную валюту арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам пры ўмове выплаты імі сумы падатку ў поўным аб'ёме, а таксама забяспечыць унясенне сум падатку ў рэспубліканскі бюджэт не пазней трэцяга працоўнага дня, наступнага за днём правядзення таргоў.

Прэс-служба Лукашэнкі прыводзіць спіс тавараў, разлікі за якія не абкладаюцца падаткам. Гэта нафта, газ і электраэнэргія.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках