Мерседэсе-GL500 з беларускімі дыпнумерамі збіў мужчыну ў Маскве
12- 23.12.2014, 11:09
- 20,171
Ад атрыманых траўмаў пешаход памёр.
22 снежня а 23 гадзін на паўночным усходзе Масквы пазадарожнік, які належыць амбасадзе Беларусі, учыніў наезд на пешахода. ДТЗ адбылося на вуліцы Дакукіна каля дома №12, піша LifeNews.
Як высветлілася, кіроўца, кіруючы машынай «Мэрсэдэс-GL500» з нумарамі амбасады, учыніў наезд на 30-гадовага мужчыну, які пераходзіў праезную частку па-за зонай пешаходнага пераходу.
Паводле паведамлення відавочцы, мужчына быў п'яны, ён пасварыўся з сябрамі і выйшаў на дарогу. Ад атрыманых траўмаў пацярпелы памёр на месцы.