28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валюты ў абменніках Менска па-ранейшаму не хапае

46
Валюты ў абменніках Менска па-ранейшаму не хапае

Дэфіцыт замежнай валюты ў абменных пунктах не ліквідаваны.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт БелаПАН, які 23 снежня абышоў абменнікі ў цэнтры Менска.

Са слоў касіраў, дзякуючы рэзкаму росту курсаў пакупкі насельніцтва стала больш здаваць валюты, але яе па-ранейшаму недастаткова. У многіх абменных пунктах можна купіць толькі тое, што здадуць іншыя грамадзяне.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, цяпер банкі аддаюць прыярытэт выкананню абавязанняў перад валютнымі ўкладчыкамі і таму не могуць забяспечыць валютай абменныя пункты.

Як сведчаць назіранні каля абменных пунктаў, нягледзячы на 30-адсоткавы рост сярэдняга курсу продажу наяўнай валюты, закамуфляваны пад 30-адсоткавы збор, грамадзяне актыўна цікавяцца наяўнасцю валюты, хоць тых, што стаяць у чаканні каля абменных пунктаў не шмат.

Камерцыйныя банкі раніцай 23 снежня павысілі курс куплі замежнай валюты на 24-25%. Адпаведную пастанову яны прынялі па рэкамендацыі Нацбанка. На думку банкіраў, прынятая пастанова павысіць схільнасць насельніцтва да продажу замежнай валюты, улічваючы, што курс куплі замежнай валюты ў абменных пунктах наблізіўся да рэальнага курсу продажу.

Нагадаем, з 20 снежня пры продажы замежнай валюты насельніцтву банкі паводле пастановы ўладаў сталі спаганяць 30-адсоткавы збор. Гэтая мера будзе дзейнічаць, як мінімум, да 1 лютага 2015 года. У выніку рэальны курс продажу даляра ў абменных пунктах (з улікам камісіі) перавысіў 14 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках