28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Портнікаў: Расея падышла да мяжы выжывання і не зможа карміць Лукашэнку

20
Портнікаў: Расея падышла да мяжы выжывання і не зможа карміць Лукашэнку

Беларускі дыктатар прадаўжае звыклую практыку шантажу Расеі ў абмен на прэферэнцыі.

Украінскі палітолаг Віталь Портнікаў прама называе «антырасейскія выпады» беларускага кіраўніка «шантажом» і просіць не блытаць іх з самастойнасцю і адвагай. Напярэдадні свайго візіту ў Маскву Аляксандр Лукашэнка назваў палітыку абмежавання паставак беларускіх прадуктаў у Расею «дурной і бязглуздай» і запатрабаваў разлікаў з Расеяй у валюце.

У «ельцынскі» перыяд, нагадвае Портнікаў, Лукашэнка выкарыстаў палітычны ціск і браў на сябе ролю альтэрнатыўнага палітычнага куміра, нават дазваляючы сабе сустракацца з кіраўнікамі расейскіх рэгіёнаў. Пры Пуціне Аляксандр Лукашэнка перайшоў да ціску эканамічнага, паведамляе «Радыё Свабода».

«Расея не дае магчымасці Беларусі пастаўляць еўрапейскія тавары ў беларускіх ўпакоўках на расейскі рынак, а Лукашэнка ўводзіць абмежаванні на расейскі транзіт з Калінінградскай вобласці праз Беларусь.

Расея забараняе транзіт з Беларусі ў Казахстан, а Лукашэнка выступае з заявай аб магчымасці трансляцыі Першага нацыянальнага канала ў Беларусі. Расея кажа пра небяспеку такіх паводзінаў, а Лукашэнка сустракаецца з Парашэнкам і дамаўляецца пра беларуска-украінскае тэлевізійнае вяшчанне», - прыводзіць прыклад Портнікаў.

Аднак, заўважае палітолаг, ні адна з гэтых пастаноў не з'яўляецца канчатковай, і кожная з іх можа застацца на ўзроўні дэкларацый.

Ідучы сваім звыклым шляхам, Лукашэнка не ўлічвае, што ў Расеі проста не хопіць грошай, каб абслугоўваць яго амбіцыі, і ў гэтым галоўнае стратэгічнае адрозненне цяперашняй сітуацыі, мяркуе Портнікаў.

«Раней Расея заўсёды магла заліць беларускі пажар расейскімі грашыма, рэсурсамі, сродкамі. Але праз тыдзень, або праз месяц, або праз два, але абавязкова наступіць дзень, калі ў Расеі не будзе сродкаў, каб задавальняць беларускія патрэбы.

Расейская Федэрацыя падышла да мяжы свайго эканамічнага і палітычнага выжывання. Усе дзеянні, якія робіць Расея для пераадолення фінансавага крызісу, на самай справе прывядуць да абвастрэння эканамічнага крызісу, да канчатковага краху расейскай эканомікі, да сур'ёзных выпрабаванняў. А магчыма, і да знікнення палітычнага рэжыму і перафарматавання расейскай дзяржавы да яе знікнення з палітычнай карты свету ў цяперашніх палітычных рамках.

Можа быць такое, што Лукашэнка будзе шантажаваць Расею, а яна нічым не зможа адказаць. Будзе проста закрываць межы, праводзіць дыверсійныя акцыі ў Беларусі, каб зрынуць Лукашэнку і паставіць больш лаяльнага кіраўніка.

Расея можа ўжо не адказваць на шантаж Лукашэнкі, а пачаць змагацца з ім як з непажаданым партнёрам», - заявіў Віталь Портнікаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках