28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрася Беленькага трэцім разам аштрафавалі за Дзяды

1
Юрася Беленькага трэцім разам аштрафавалі за Дзяды

Агульны штраф Юрася Беленькага паводле вынікаў трох судоў за акцыі ў Курапатах і Лошыцы склаў 11 мільёнаў 250 тысяч рублёў.

Суд Менскага раёна вынес прыгавор у дачыненні да намесніка старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. Юрася Беленькага аштрафавалі на 25 базавых велічыняў – 3 750 000 рублёў, паведамляе «Радыё Свабода».

На палітыка быў складзены пратакол за парушэння парадку правядзення масавага мерапрыемства - мітынгу ў Курапацкім лесе на Дзяды 2 лістапада.

Разгляд справы пачаўся яшчэ 3 снежня, але некалькі разоў быў перанесены. Працэс вёў суддзя Ігар Іглікаў.

«Суд прайшоў у штатным рэжыме, як і два папярэднія за акцыі на Дзяды. Але ў самым канцы я не ўтрымаўся і сказаў суду, што акрамя юрыдычнага аспекту трэба ўлічваць і маральны. Там людзей нявінных забілі, мы ідзем памянуць, а з нас за гэта грошы бяруць. Я разумеў, што мне гэта можа пашкодзіць, але не мог стрымацца. Суддзя нават вочы на мяне не ўздымаў, глядзеў толькі ў свае падрыхтаваныя запісы», - распавёў Юры Беленькі.

«Мне нават незнаёмыя людзі кажуць, што гэтыя суды праводзяць за мае вострыя выступы на мітынгах. Я думаю, так яно і ёсць. Ідзе помста за палітычную актыўнасць, за тое, што праўду гаворым. Так, каб хоць такую дробную поскудзь зрабіць», - дадаў палітык.

Гэта трэцяя адміністрацыйная справа, заведзеная на Юрася Беленькага за арганізацыю дазволеных уладамі мітынгу і шэсця ў Курапаты і Лошыцкі Яр 2 і 9 лістапада адпаведна. Раней два суды ўжо аштрафавалі палітыка на 7,5 мільёна рублёў за шэсце ў Курапаты і Лошыцу. Штраф паводле вынікаў трох судоў складае 11 250 000 рублёў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках