27 красавiка 2024, Субота, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Мядзведзеў: Будзе яшчэ цяжэй

13
Дзмітрый Мядзведзеў: Будзе яшчэ цяжэй

Надыходзячы год для расейцаў будзе яшчэ больш цяжкім, чым адыходзячы.

Выступаючы сёння на выніковым пасяджэнні расейскай трохбаковай камісіі па ўрэгуляванні сацыяльна-працоўных стасункаў, прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў заклікаў усіх, хто ўдзельнічае ў працы камісіі прадстаўнікоў, працадаўцаў і прафсаюзаў садзейнічаць таму, каб грамадзяне краіны ў 2015 годзе маглі як мага больш камфортна перажыць няпростыя эканамічныя ўмовы, піша «Інтэрфакс».

«Цяперашні год быў цяжкім. Надыходзячы год будзе яшчэ больш складаным. Наша задача - кіраўнікоў урада, прафесійных саюзаў і працадаўцаў - зрабіць усё, каб нашым людзям жылося як мінімум камфортна», - заявіў кіраўнік расейскага ўрада.

Як адзначыў прэм'ер, навагоднія вакацыі - «для эканомікі гэта не вельмі добра, а для людзей гэта нядрэнна». «Я палічыў калядныя канікулы ў Еўропе. Яны адпачываюць столькі ж, колькі адпачываем і мы, але трэба і працаваць як у Еўропе», - сказаў Мядзведзеў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках