28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску забаранілі канцэрт Вайцюшкевіча

У Менску забаранілі канцэрт Вайцюшкевіча

Менскія ўлады не далі дазвол на правядзенне сольнага канцэрта Змітра Вайцюшкевіча ў ДК МАЗ.

Управа ідэалагічнай работы і культуры Менгарвыканкама не дала дазвол на правядзенне канцэрта Змітра Вайцюшкевіча, заяўленага на 12 студзеня ў ДК МАЗ, піша tuzin.fm.

Меркавалася, што ў гэты дзень выканаўца разам з гуртом WZ-orkiestra правядзе вялікую прэзэнтацыю праграмы на вершы Генадзя Бураўкіна<>/b «Варанок», якая выйшла ў 2013 годзе. З пастановай аб выдачы гастрольнага пасведчання на гэтую імпрэзу ідэолагі валаводзілі як мага. Зазвычай арганізатар атрымлівае дазвол цягам пяці дзён, але ў яго могуць папрасіць падаць дадатковыя матэрыялы, якія тычацца канцэрту, і працягнуць разгляд дакумэнтаў лішні тыдзень.

«Яны тры тыдні чыталі тэксты маіх песень!» - кажа Зміцер Вайцюшкевіч. У выніку арганізатарам адмовілі на падставе таго, што ў іх няма ўмовы з канцэртнай пляцоўкай. Дарэчы, згодна з правіламі падачы, такі кантракт пры арганізацыі канцэртаў беларускіх выканаўцаў падаваць узгадняльным органам не трэба.

Адзін з арганізатараў канцэрту Віталь Супрановіч паведаміў, што яны мелі пагадненне з ДК МАЗ, але ў апошні момант яго спатрэбілася перарабіць - у сувязі са зменай фінансавых умоў. Акурат у гэты час і была атрыманая адмова ў правядзенні канцэрта. Дырэкцыя ДК МАЗ сама даслала ліст у Менгарвыканкам, дзе было напісана, што дамова паміж імі і арганізатарамі канцэрта Вайцюшкевіча на гэты момант не ўкладзеная. Відавочна, што пад прымусам.

«Як папусцілі лейцы, так і напялі», - расчаравана кажа Зміцер Вайцюшкевіч.

Да гэтага ў яго сарваліся яшчэ два выступы ў Беларусі. Канцэрт у віцебскай філармоніі з ініцыятывы мясцовых ідэолагаў быў скасаваны, а ў Берасці ніводная пляцоўка не пагадзілася прыняць гнанага артыста.

«Я звык да забарон, хоць, вядома, не згадзіўся з імі. Выдатна разумею, што ідэолагі маюць свой кодэкс, які з штосілы бароняць, але мая творчасць абсалютна не нясе пагрозы, і я іхны кодэкс не парушаў!» - кажа Вайцюшкевіч, які пасля выбараў-2010 трапіў у забаронены спіс музыкаў.

Упершыню легальна з тых часоў ён выйшаў на сцэну на прэзэнтацыі праекта «Re:Песняры» у верасні 2014 года, а 29 кастрычніка ў Менску прайшоў ягоны сольны канцэрт, дазволены ўладамі.

Фота: budzma.by

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках