27 красавiка 2024, Субота, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіндзо Абэ пераабраны прэм'ер-міністрам Японіі

Сіндзо Абэ пераабраны прэм'ер-міністрам Японіі

Парламент Японіі пераабраў прэм'ер-міністрам Сіндзо Абэ.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Associated Press.

Пры галасаванні ў ніжняй палаце Абэ набраў 328 галасоў з 470. Ужо вядома, што амаль усе чальцы кабінета міністраў захаваюць свае пасады. Адзіная замена - кіраўнік Мінабароны Акіноры Это. Ягоны пераемнік пакуль не названы, хутчэй за ўсё, ім стане Гэн Накатані, які быў кіраўніком абароннай установы за прэм'ерам Дзюн’ітыра Каідзумі.

Паводле вынікаў выбараў, якія прайшлі ў сярэдзіне снежня, у ніжнюю палату парламента кіроўная кааліцыя атрымала 325 мандатаў з 475, з якіх на дзель Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сіндзо Абэ прыпала 290. Яе партнёры ў кааліцыі з партыі «Новая Камэйта» атрымалі 35 мандатаў. Поспех блока сведчыць аб тым, што грамадства ўхваляе эканамічную палітыку, якая праводзіцца прэм'ерам, - так званую абэноміку.

Фота: AP

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках