5 траўня 2024, Нядзеля, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская каманда адправілася на «Дакар» у Аргенціну

5
Беларуская каманда адправілася на «Дакар» у Аргенціну

Беларуская каманда «МАЗ-СПОРТаўта» паляцела ў Аргенціну для ўдзелу ў міжнародным ралі-рэйдзе «Дакар-2015».

Гонка пройдзе з 4 да 17 студзеня па тэрыторыі трох краін - Аргенціны, Балівіі і Чылі. Стартаваць і фінішаваць экіпажам трэба ў Буэнас-Айрэсе. Працягласць трасы перавысіць 9 тысяч кіламетраў, а некаторыя ўчасткі пройдуць на вышыні звыш 3,5 тысяч метраў.

Як паведамляе БелаПАН, ад Беларусі на ралі-рэйд адправіліся каля 30 чалавек, у тым ліку гоншчыкі, штурманы, механікі і спартыўны медык. Кіраваць спартыўнымі грузавікамі будуць Сяргей Вязовіч, Аляксандр Васілеўскі і Аляксандр Палішчук.

Раней у Паўднёвую Амерыку на караблі былі адпраўленыя спартыўныя грузавікі, якія камандзе перададуць 30 снежня.

На ралі беларуская каманда выставіць тры грузавікі - два асноўныя экіпажы і «хуткую тэхнічку», якая будзе дапамагаць двум іншым экіпажам падчас гонкі пры паломках.

Як паведамілі ў камандзе, на будучым «Дакары» беларусы разлічваюць патрапіць у першую дзясятку. МАЗ у гэтым годзе дапрацаваў аўтамабілі для ралі-рэйду: канструкцыі сталі лягчэйшай, рухавікі - больш магутнымі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках