5 траўня 2024, Нядзеля, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю зачыніў 11 інтэрнэт-крам за тры дні

16
Мінгандлю зачыніў 11 інтэрнэт-крам за тры дні

З 22 да 24 снежня Міністэрства гандлю прыпыніла працу яшчэ 11 інтэрнэт-крам.

Пастанова прынятая праз выяўленыя парушэнні заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў, піша БелаПАН.

Як паведамляецца на сайце Мінгандлю, часова зачыненыя крамы sfera.by, mobilgsm.by, radiomarket.by, energo.shop.by, www.redmond.by, www.artway.by, www.stroygip.by, www.limpopo.by , www.pentagon.by, www.connector.by, www.aqua-decor.by.

Раней ведамства прыпыніла працу яшчэ шэрагу інтэрнэт-крам. Як паведамляла намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч, у сувязі з прадстаўленнем Мінгандлю дадатковых паўнамоцтваў у кантролю ў сферы інтэрнэт-гандлю практыка прыпынення працы інтэрнэт-крамаў, якія дапусцілі грубыя парушэнні правілаў гандлю, будзе працягнутая.

У адпаведнасці з пастановай Саўміна №1207 грубымі прызнаюцца невыкананне заканадаўства аб гандлі інтэрнэт-крамамі, а таксама перавышэнне рознічных цэн на тавары ў параўнанні з цэнамі, якія дзейнічалі паводле стану на 18 снежня 2014 года. Здзяйсненне такіх правапарушэнняў цягне за сабой прыпыненне альбо закрыццё работы аб'ектаў інтэрнэт-гандлю.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках