5 траўня 2024, Нядзеля, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Любамір Гузар - беларусам: Дай Бог вам вярнуцца да свабоды

14
Любамір Гузар - беларусам: Дай Бог вам вярнуцца да свабоды

Духоўны лідар Украінскай грэка-каталіцкай царквы павіншаваў беларусаў з Калядамі.

Любамір Гузар звярнуўся да нашых суайчыннікаў і пажадаў нашай краіне зноў здабыць свабоду. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю «Беларускаму партызану».

«І грэка-каталікам і ўсім астатнім у Беларусі зычу - дай Божа, каб усім вам удалося павярнуцца да сапраўднай свабоды. Не тое, што цяпер - Лукашэнка і іншае - гэта ж усё савецкае... Каб гэта было традыцыйна, якой раней была Беларусь, каб яна зноў стала такой, - сказаў Любамір Гузар. - Гэта будзе не проста. Трэба будзе яшчэ перажыць шмат ахвяр, гаворка ідзе не пра чалавечыя ахвяры, а розныя іншыя. Але дай Бог, каб вы да таго стану свабоды вярнуліся», - падкрэсліў духоўны кіраўнік украінскіх грэка-каталікоў».

Любамір Гузар, які ўзначальваў украінскую грэка-каталіцкую царкву з 2001 да 2011 года, збіраў у сябе ў рэзідэнцыі журналістаў. Ён назваў іх «святарамі праўды» і заклікаў іх распавядаць толькі праўду, якой бы горкай яна ні была. Толькі рабіць гэта так, каб не абражаць людзей, не будзіць у іх цёмныя стораны асобы, а пасоўваць на светлыя ўчынкі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках