2 траўня 2024, Чацвер, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Corriere della Sera: Пуцін у пастцы і таму асабліва небяспечны

16
Corriere della Sera: Пуцін у пастцы і таму асабліва небяспечны

Цяпер Расея загнаная ў кут, і ёсць пагроза таго, што Уладзімір Пуцін звернецца да нечаканых крокаў, каб выйсці з пасткі.

Пра гэта піша італьянская газета Corriere della Sera (пераклад - Inopressa.ru).

«Украіна ў Еўразвязе - для Расеі дурны сон, але Украіна ў NATO - проста кашмар. Расейскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў неадкладна папярэдзіў, што ўслед за галасаваннем аб адмове Кіева ад пазаблокавага статута будуць наступствы, - гаворыцца ў артыкуле. - Калі Украіна будзе ўключаная у заходнія вайсковыя структуры, Крэмль будзе разглядаць гэта як прамую стратэгічную пагрозу.

Уся расейская замежная палітыка апошніх 10 гадоў была рэакцыяй на тое, што ўспрымалася спробай акружэння з боку еўра-амерыканскага альянсу. «Палітыка «Усходняга партнёрства» Еўразвяза разглядалася як спроба размывання традыцыйнай сферы расейскага ўплыву. У адказ Масква стварыла уласны саюз - Еўразійскі (ЕАЭС) . Але праўда і тое, што Кіеў прыняў суверэнную пастанову: калі Украіна просіць прыняць яе ў ЕЗ і NATO, яна мае на гэта поўнае права, хоць хуткасць такіх пастаноў можа апынуцца контрпрадуктыўнай, мяркуе выданне.

Цяпер Расея загнаная ў кут: падзенне коштаў нафты і заходнія санкцыі сапхнулі эканоміку ў рэцэсію, рубель знаходзіцца ў вольным падзенні, уцёкі капіталаў дасягнулі жахлівых маштабаў. «У існуючых умовах існуе пагроза таго, што Уладзімір Пуцін паступіць нечакана і з выклікам, каб выйсці з пасткі. І першай ахвярай такой рэакцыі, напэўна, стане Украіна», - заключае газета.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках